БЕЛ Ł РУС

У Дубаі адмянілі турыстычны збор у гатэлях

23.05.2026 / 20:50

Nashaniva.com

У Дубаі часова адмянілі турыстычны збор у гатэлях, каб падтрымаць попыт на адпачынак тут. Гаворка ідзе пра збор Tourism Dirham — плату, якую звычайна бяруць з турыстаў за кожную ноч пражывання. У дарагіх гатэлях ён можа складаць каля 20 дырхамаў (каля 5,5 даляраў) за суткі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

З 1 красавіка гэты збор ужо не спаганяецца, дзякуючы чаму адпачынак у Дубаі стаў таннейшым. Аднак улады папярэдзілі, што гэта часовая мера: ужо з 30 чэрвеня збор вернуць.

Адмена распаўсюджваецца на ўсе віды размяшчэння — гатэлі, апартаменты і курортныя комплексы. Мэта — падтрымаць гатэльны бізнэс і палепшыць фінансавую сітуацыю ў гэтай сферы.

Такое рашэнне звязана са зніжэннем попыту на паездкі ў ААЭ з боку іншаземцаў, у тым ліку з-за напружанасці ў рэгіёне. Каб прыцягнуць кліентаў, гатэлі таксама прапануюць скідкі і дадатковыя бонусы, асабліва для мясцовых жыхароў.

Чытайце таксама:

«Белавія» аднавіла палёты ў Дубай

У ААЭ пасля двухмесячнага перапынку адкрылі паветраную прастору

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара

Каментары да артыкула