БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе

24.05.2026 / 10:15

Nashaniva.com

На працу таварыства ўласнікаў і абслугоўваючай арганізацыі «Хэпі Планет» у элітным мінскім комплексе «Мінск-Свет» звярнулі ўвагу ўлады. Прычынай стаў анамальны рост незадаволенасці сярод жыхароў шматпавярховак.

Крызісную сітуацыю абмеркавалі на адмысловай сустрэчы з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і кіраўніцтвам «Хэпі Планет». Статыстыка сведчыць пра камунальны правал.

За 2025 год колькасць скаргаў ад жыхароў «Мінск-Света» вырасла адразу на 125% у параўнанні з 2024-м. У 2026 годзе паток прэтэнзій, заявак і абураных відэа ў сацсетках працягвае расці.

Кіраўнік раённай адміністрацыі Эдуард Тамільчык заявіў, што гэта вынік неналежнага выканання абавязкаў з боку «Хэпі Планет». Кампаніі выставілі ўмову: альбо яны змяняюць падыход да працы і пачынаюць якасна абслугоўваць дамы, альбо ўлады заменяць абслугоўваючую арганізацыю на іншую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула