БЕЛ Ł РУС

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

24.05.2026 / 13:06

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 24 мая ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, калі 61‑гадовы мясцовы жыхар разам са сваім непаўналетнім сынам дапамагаў фермеру з забоем парсюка.

Мужчына вырашыў скарыстаць гладкаствольную стрэльбу. Зброя дасталася яму ў спадчыну, аднак не была афіцыйна зарэгістравана, піша СК.

У момант стрэлу бацька выпадкова пацэліў у сваё дзіця. У выніку інцыдэнту 15‑гадовы падлетак атрымаў сур'ёзнае раненне жывата. Хлопчыка тэрмінова шпіталізавалі, зараз медыкі аказваюць яму экстранную медыцынскую дапамогу.

На месцы здарэння працуюць следчыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула