БЕЛ Ł РУС

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў

24.05.2026 / 15:11

Nashaniva.com

У Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі паліцыі затрымалі 38‑гадовага артыста Марыінскага тэатра. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён адкрыў агонь з акна свайго дома па 11‑гадовым хлопчыку, піша «База».

Прычынай агрэсіі стала тое, што падлетак дужа раздражняў сваёй ігрой на саксафоне пад вокнамі.

У нейкі момант мужчына не вытрымаў вулічнай музыкі, схапіў пнеўматычны пісталет і стрэліў у бок дзіцяці.

Куля трапіла хлопчыку ў шчаку і захрасла ў раёне падбародка. Падлетка тэрмінова шпіталізавалі, яго стан ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула