У Гдыні затрымалі беларуса, якога шукаў Інтэрпал
За што шукаюць чалавека, не вядома.
У польскай Гдыні супрацоўнікі паліцыі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпала, піша канал «Aktualno Trójmiasto: Гданьск—Гдыня».
Інцыдэнт адбыўся ў закінутым будынку, дзе чатыры мужчыны смажылі шашлыкі. Па нейкай прычыне на кампанію звярнулі ўвагу праваахоўнікі, якія вырашылі праверыць у прысутных дакументы.
У аднаго з іх дакументаў не аказалася — раней яму адмовілі ў дазволе на жыхарства.
За што Інтэрпал шукае чалавека — не паведамляецца. Беларусь нярэдка выкарыстоўвае вышук праз Інтэрпал з палітычных матываў.