БЕЛ Ł РУС

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

6.06.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Расійскія войскі атакавалі два цывільныя пошукава-выратавальныя судны ў Чорным моры, якія выконвалі гуманітарную місію ў межах украінскага марскога калідора. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Украіны па аднаўленні Аляксей Кулеба, піша «РБК-Украіна».

Фота: t.me/OleksiiKuleba

У выніку абстрэлу ёсць пацярпелыя. Іх эвакуацыяй займаюцца катары Вайскова-марскіх сіл Украіны.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, пад удар трапілі судны Марской пошукава-выратавальнай службы, якія выкарыстоўваліся для гуманітарных задач. Аляксей Кулеба падкрэсліў, што ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права такія пошукава-выратавальныя судны карыстаюцца спецыяльнай абаронай і не павінны быць аб’ектамі нападаў.

Украінскія ўлады расцанілі гэты інцыдэнт як чарговае парушэнне міжнароднага права і пагрозу бяспечнай працы гуманітарных марскіх калідораў у Чорным моры.

Цяпер працягваецца аперацыя па эвакуацыі пацярпелых і ўдакладненне ўсіх абставін атакі.

Чытайце таксама:

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою

Каментары да артыкула