БЕЛ Ł РУС

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі

7.06.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Але не на радзіму, а ў Арменію. 

Студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэры Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары аб Іране ў адным з тэлеграм-каналаў.

Ёй спачатку прызначылі 14 сутак арышту, але па сканчэнні тэрміну не вызвалілі, а пакінулі чакаць дэпартацыі.

Па словах суразмоўцы «Вясны», праз тое, што Грузія адмовілася прымаць Хатэры, каб там яе не выкралі іранскія ўлады, яе ў выніку дэпартавалі ў Арменію. Вядома, што пакуль яна знаходзілася ў ІЧУ, да яе прыязджалі журналісты і здымалі пра яе сюжэт. Пра гэта «Вясне» распавяла жанчына, якая знаходзілася разам з Хатэры Хадададзі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула