БЕЛ Ł РУС

Аўто падрэзала тралейбус на праспекце Дзяржынскага ў Мінску

7.06.2026 / 15:44

Nashaniva.com

Адну з пасажырак тралейбуса адвезлі ў бальніцу.

Скрыншот відэа: ДАІ Мінска

Удзень 7 чэрвеня 29‑гадовы кіроўца Toyota, рухаючыся па праспекце Дзяржынскага паблізу будынка №9, пры павароце направа ў двор не прапусціў тралейбус і сутыкнуўся з ім.

Мінская ДАІ адзначае, што кіроўца Toyota паварочваў з другой паласы руху, чым парушыў патрабаванні дарожнай разметкі.

25‑гадовую пасажырку тралейбуса даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Астатнія пасажыры тралейбуса, а таксама кіроўцы транспартных сродкаў у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула