БЕЛ Ł РУС

У Латвіі была абвешчаная паветраная трывога, жыхароў просяць хавацца ва ўкрыццях

8.06.2026 / 10:30

Nashaniva.com

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі заклікалі жыхароў хавацца ў бяспечным месцы ўнутры будынкаў і выконваць прынцып двух сцен.

Ілюстрацыйнае фота AP Photo Efrem Lukatsky File

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі раніцай у панядзелак папярэдзілі аб магчымай пагрозе ў паветранай прасторы краіны. Пра гэта сведчыць інфармацыя, апублікаваная на сайце «112.lv».

Папярэджанне аб магчымай пагрозе ў паветранай прасторы было абвешчана ў рэгіёнах на ўсходзе краіны — у Рэзэкне, Лудзе, Балві і Алуксне. Жыхарам гэтых рэгіёнаў былі разасланыя экстраныя паведамленні праз мабільную сетку, паведаміла NBS.

У паветранай прасторы краін Балтыі былі падняты ў паветра знішчальнікі місіі паветранай паліцыі НАТА.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы заклікалі жыхароў хавацца ў бяспечным месцы ўнутры будынкаў і выконваць прынцып двух сцен.

Таксама грамадзян просяць не набліжацца да падазроных нізкалётных аб’ектаў і ў выпадку іх выяўлення тэлефанаваць па нумары экстранай дапамогі 112.

Пазней знішчальнікі НАТА збілі беспілотнік у паветранай прасторы Латвіі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула