БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскай вобласці пройдуць мабілізацыйныя вучэнні

8.06.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Вучэнні пройдуць з 17 да 26 чэрвеня.

Фота: Мінабароны

Будуць адпрацоўвацца пытанні дадатковага камплектавання вайсковых камісарыятаў шляхам прызыву ваеннаабавязаных на зборы з наступным іх удзелам у вучэнні ў складзе ваенкамаў, паведамляе Мінабароны.

Ваеннаабавязаныя будуць удасканальваць вайсковыя веды, асвойваць узбраенне і вайсковую тэхніку, вучыцца выконваць задачы, якія паступаюць ад кіраўнікоў вучэнняў і патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў.

Плануецца адпрацоўка пытанняў апавяшчэння і яўкі вайсковаабавязаных і транспартных сродкаў у пункты папярэдняга збору. Будуць уручацца позвы аб неабходнасці прыбыцця ў пункты збору вайсковаабавязаных для зверак асабістых даных.

У перыяд вучэнняў побач з вайсковымі камісарыятамі і іншымі аб’ектамі базы правядзення мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў могуць быць чутныя выбухі імітацыйных сродкаў і стрэлы халастымі боепрыпасамі. Таксама магчыма абмежаванне руху па асобных вуліцах, прылеглых да вайсковых камісарыятаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула