У Пухавіцкім раёне ў лесе заблудзіўся пенсіянер
Ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які згубіўся ў лесе ў Пухавіцкім раёне, паведамілі ў МНС.
7 чэрвеня на нумар 112 паступіў званок ад жонкі пажылога мужчыны. Пенсіянер заблукаў у лесе паблізу вёскі Пяскі.
На пошукі неадкладна выправіліся ратавальнікі, у тым ліку спецыялісты рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр».
Праз чатыры гадзіны пры абследаванні прызначанага квадрата пошукаў пенсіянера знайшлі работнікі МНС. Ратавальнікі на квадрацыкле вывезлі мужчыну з лесу. Медыцынская дапамога выратаванаму не спатрэбілася.