БЕЛ Ł РУС

У Мінску накрыюць навесамі ўсе выхады з падземных пераходаў

8.06.2026 / 18:28

Nashaniva.com

У Мінску плануюць абсталяваць навесамі ўсе адкрытыя выхады з падземных пешаходных пераходаў. Праект закране 112 выхадаў на 34 аб’ектах, якія цяпер не маюць абароны ад ападкаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Будаўніча-мантажныя работы пачнуцца ўжо ў 2026 годзе. Першымі навесы з’явяцца на праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і Партызанскім, пасля чаго работы працягнуцца ў жылых раёнах горада.

Па словах кіраўніка ўпраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і ўпарадкавання Уладзіміра Латушкіна, адкрытыя лесвіцы паступова разбураюцца пад уздзеяннем надвор'я. Ім шкодзяць снег, галалёд, механічная ачыстка, а таксама дажджавая вада, якая трапляе ў пераходы з боку праезнай часткі.

Для вырашэння гэтай праблемы распрацаваны тыпавы праект навесаў з металічных канструкцый і шкла. Такія навесы павінны забяспечыць добрую бачнасць і адначасова абараніць лесвіцы ад ападкаў.

Завяршыць работы на праспекце Пераможцаў плануюць да канца 2026 года, а поўная рэалізацыя праекта разлічаная на некалькі гадоў.

Гарадскія ўлады адзначаюць, што навесы дапамогуць не толькі знізіць выдаткі на ўтрыманне падземных пераходаў, але і дазволяць павысіць бяспеку і камфорт для пешаходаў. Чакаецца, што дзякуючы ім на прыступках будзе менш вады і лёду, а людзі змогуць карыстацца пераходамі ў больш зручных умовах падчас дажджу і снегападаў.

Чытайце таксама:

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе

«Алеся» і «Марыя» пройдуць пад Свіслаччу. Як у сталіцы будуюць трэцюю лінію метро

Каментары да артыкула