БЕЛ Ł РУС

Завочна будуць судзіць вакалістку гурта Dymna Lotva

8.06.2026 / 21:19

Nashaniva.com

Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра завядзенне «спецыяльнай вытворчасці» ў дачыненні да вакалісткі беларускага метал-гурта Dymna Lotva Кацярыны Манкевіч.

Кацярына Манкевіч. Фота: «Еўрарадыё»

Па інфармацыі ведамства, Кацярыне Манкевіч інкрымінуюць шэраг крымінальных артыкулаў, у тым ліку прапаганду тэрарызму, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, пагрозу гвалтам у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і яго абразу.

Манкевіч пакінула Беларусь у 2021 годзе, заявіўшы пра пагрозу крымінальнага пераследу. Пасля эміграцыі яна жыла ва ўкраінскім Ірпені. З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну сям'я правяла каля двух тыдняў у бамбасховішчах, пасля чаго эвакуявалася ў Польшчу.

Чытайце таксама:

Завочна будуць судзіць яшчэ пяцярых чалавек

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Кватэру гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчы збіраюцца ўскрыць цераз суд

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы

У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі

Каментары да артыкула