У сажалцы пад Кобрынам патануў мужчына
Увечары 7 чэрвеня паступіла паведамленне аб гібелі чалавека ў штучным вадаёме каля вёскі Вялікія Лепясы Кобрынскага раёна, паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Загінулым аказаўся жыхар Кобрына 1989 года нараджэння.
Цела мужчыны з вады дасталі супрацоўнікі МНС. Ён знаходзіўся ў вопратцы на адлегласці каля чатырох метраў ад берага на глыбіні двух метраў.
Абставіны здарэння высвятляюцца.