На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука
Няшчасце здарылася сёння ноччу ў Стараселлі.
Фота: СК
Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі выявілі целы мужа і жонкі — 58‑гадовага мужчыны і 47‑гадовай жанчыны, паведамляе МНС.
Адна з відавочцаў паведаміла следчаму, што заўважыла дым у суседнім доме і ўбачыла, як гаспадыня разбівае шыбы ў акне.
Падбегшы бліжэй, жанчына ўбачыла, што ўнутры знаходзіцца дзіця. Суседка перадала ёй свайго двухгадовага ўнука, пасля чаго з-за агню яе больш ніхто не бачыў.
Зараз хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.