БЕЛ Ł РУС

З серады пойдуць дажджы

9.06.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Прагноз на 10‑12 чэрвеня

У сераду месцамі, а на захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Уначы +11…+17°С, месцамі +8…+10°С, максімальная тэмпература днём ад +19°С на паўночным захадзе да +29°С на паўднёвым усходзе.

У чацвер, 11 чэрвеня, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы.

Днём ад +15°С на захадзе да +29°С на ўсходзе краіны.

У пятніцу днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай слабая імгла.

Уначы +7…+13°С, на ўсходзе да +17°С; максімальная днём +13…+20°С, на ўсходняй палове +21…+28°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула