БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Брэсцкай вобласці спрабаваў спаліць жонку

9.06.2026 / 14:15

Nashaniva.com

Усё здарылася ў канцы лістапада мінулага года. Жанчына сказала, што збіраецца развесціся, і гэта раз'юшыла 66‑гадовага мужа, паведамляе Генпракуратура.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Ён абліў яе бензінам і падпаліў запальнічкай.

Жанчына выбегла з двара, спрабуючы зняць адзенне і патушыць валасы. Мужчына штурхнуў яе ў спіну, ад чаго яна ўпала. На гэтым мужчына не спыніўся: ён ізноў абліў жонку бензінам, што ўзмацніла гарэнне.

Потым выхапіў з яе рук сумку, дастаў пашпарт і падпаліў і яго.

Здарэнне пабачылі відавочцы, яны дапамаглі патушыць гарэнне і аказалі першую медыцынскую дапамогу. 63‑гадовая жанчына атрымала апёкі 16% цела, 2% з іх — глыбокія. Пашкоджанні аднесеныя да катэгорыі менш цяжкіх.

Мужчына знаходзіцца пад вартай, справа перадзеная ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула