Афиша

Презентация трех новых книг Людмилы Рублевской — 22 марта

Кнігарня «Галіяфы» (вул.Старавленская, 6). 19.00.

22 сакавіка а 19-й гадзіне ў кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6, што ў Траецкім прадмесці) адбудзецца творчы вечар пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Нагода – у свет выйшлі адразу тры новыя кнігі аўтара!

За апошнія гады мала хто не чуў імёны Пранціша Вырвіча і Баўтрамея Лёдніка, знакамітых авантурыстаў. У гэты вечар Людміла Рублеўская прадставіць чацвёртую частку прыгодніцкай сагі, якая зусім нядаўна выйшла ў электроннай версіі. У кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Вас захопяць цудоўная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэту, захапляючая атмасфера стагоддзя «плашча і кінжалу», сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі

З’явілася і рускае выданне самай першай часткі гэтай кніжнай серыі – «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика». Кніга мае папяровую і электронную версію. Спампаваць яе можна ўмомант на kniharnia.by.

Сюжэт трэцяй кнігі Людмілы Рублеўскай «Дагератып» пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з'язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць таямнічыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць… Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Гэты прыгодніцкі раман выдадзены толькі ў электроннай версіі, дзякуючы чаму даступны заўсёды і паўсюдна – абы быў інтэрнэт.

Комментарии

Сейчас читают

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет19

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет

Все новости →
Все новости

Что стало с Лилькиным папой?3

С понедельника в Минске начнут отключать горячую воду

66‑летнюю гомельчанку осудили по четырем политическим статьям и отправили в колонию за комментарии в телеграме6

В Новороссийске в результате атаки беспилотников загорелся нефтяной терминал2

Сегодня в школах — последний звонок1

Почему рождаемость падает значительно стремительнее, чем ожидалось? Анализ данных выявил неожиданную причину61

Ртутный термометр пробыл в теле женщины восемь лет. Невероятная история в Украине1

Месси стал футболистом-миллиардером — как Роналду

Ученые разгадали один из главных секретов Великой пирамиды — как она сумела устоять во время землетрясений6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет19

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць