Афиша

Организаторы приглашают на MediaBarCamp, посвященный взаимовлиянию искусства и общества

X MediaBarCamp адбудзецца 26—29 траўня 2016 ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.

Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp — унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Тэма MediaBarCamp 2016 — Art&Transformation, ці мастацтва і трансфармацыі. Мы імкнёмся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішчы, падзяліцца ідэямі і досведам пра тое, у якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу. Ці мае мастацтва наогул моц і магчымасці дзеля таго, каб што-небудзь змяніць у грамадстве? Бо кожнае мастацкае дзеянне мае пэўны палітычны складнік.

Мастацтва — гэта артыкуляцыя ўласнай пазіцыі крэатыўнымі сродкамі. І гэта тое, што аб’ядноўвае мастацтва і грамадскае жыццё. Гэта рэакцыя на сучасны момант ці суб’ектыўныя прадчуванні хвалюючай будучыні. Але ж часам творчы чалавек можа так артыкуляваць уласную пазіцыю па актуальных праблемах, як ніводны палітык не змог бы сабе дазволіць. Можа быць, у гэтым і ёсць патэнцыял мастацтва?

Існуе шмат НДА і актараў грамадзянскай супольнасці, якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самай справе яны дзейнічаюць як НДА ці арт-суполкі. Такім чынам, прапануем вам сустрэцца і абмеркаваць магчымасці і абмежаванні ўплыву крэатыву на грамадства.

Мэтавая аўдыторыя

Блогеры, творцы, перформеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў, стваральнікі інавацыйных ідэй, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

DEADLINE

18 красавіка 2016 – апошні тэрмін для рэгістрацыя ў якасці ўдзельніка (і для тых у каго ёсць віза, і для дых каму яна патрэбна). Калі ласка, запоўніце анлайн-форму.

Больш падрабязнасцяў тут.

Комментарии

Сейчас читают

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет16

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет

Все новости →
Все новости

66‑летнюю гомельчанку осудили по четырем политическим статьям и отправили в колонию за комментарии в телеграме6

В Новороссийске в результате атаки беспилотников загорелся нефтяной терминал2

Сегодня в школах — последний звонок1

Почему рождаемость падает значительно стремительнее, чем ожидалось? Анализ данных выявил неожиданную причину61

Ртутный термометр пробыл в теле женщины восемь лет. Невероятная история в Украине1

Месси стал футболистом-миллиардером — как Роналду

Ученые разгадали один из главных секретов Великой пирамиды — как она сумела устоять во время землетрясений6

Зеленский проинформировал европейских лидеров о российских планах относительно Беларуси6

Трамп определился, кто будет новым главой американской разведки

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет16

Россияне массированно атаковали Киев и область, в том числе «Орешником» и десятками ракет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць