"Нейтральная" Фінляндыя, якая ў кроку ад уступленьня ў НАТА, у якасьці міжнароднага пасярэдніка па арганізацыі дыялогу у РБ?! І Вы, спадар Сярэдзіч, хочаце каб ваша пафасная дэмагогія пра "нацыянальнае прымірэньне" была ўспрынята ўсур'ёз?
Железный Дровосек
18.03.2023
Инфантильная иллюзия—не будет никакого примирения,слишком много зла причинили колхозник со своими колхозными прорусскими гестаповцами.
Anatol Starkou
18.03.2023
Железный Дровосек , В то время, как бел-чырвона-белыя ўвесь час былі божымі адуванчыкамі.
Valadzimir
18.03.2023
Железный Дровосек, у параўнаньні з тым, што адбываецца на Украіне, - а там, нагадаю, лік загінуўшых можа йсьці на сотні тысяч, не кажучы пра зьнішчаныя вялічэзныя матэрыяльныя каштоўнасьці і маёмасьць людзей, і канца гэтаму жаху пакуль не бачна, - тое, што адбылося і адбываецца у РБ, "много зла", - гэта на самой справе, вобразна кажучы, дробныя, хаця і даволі балючыя, непрыемнасьці.
А вось "нацыянальнае прымірэньне" тут зараз пакуль што немагчыма, на маю думку, па іньшай прычыне, і зусім не з-за падзей 2020-га. А таму што "цывілізацыйны разлом", які прайшоў праз гэты край каля 800 год таму (калі лічыць ад княжаньня стваральніка ВКЛ Міндоўга, які, мяркуючы па ўсяму, "разрываўся" паміж праваслаўем, каталіцтвам і "паганствам"-арыянствам), і які пасьля развалу СССР пачаў "размывацца", зараз аднаўляецца і абвастраецца. І тутэйшаму народу, часткі якога йзноў апынуліся на розных баках "разлома", варагуючыя "цывілізацыйныя цэнтры", якія "прыкармліваюць", кантралююць і выкарыстоўваюць сваіх мясцовых прыхільнікаў, не дазволяць "проста так" прымірыцца.
Выхадам з гэтага тупіка, на маю думку, паўтару, можа быць толькі новы "цывілізацыйны праект" рэальнанейтральнай краіны, якім тыя часткі беларускага грамадзтва, якія зараз падзелены "цывілізацыйным разломам" і супрацьстаяць адна адной, будуць "нейтралізаваныя" і адсунутыя на перэфірыю грамадзка-палітычнага жыцьця... дзе і адбудзецца іхнае прымірэньне.
Anatol Starkou
18.03.2023
Valadzimir, Ледзь не заснуў, пакуль чытаў пра 800-гадовую беларускую дзяржаўнасць. Вы зусім не рубіце ў тэме бел дзяржаўнасці, Valadzimir! Пачытайце твор Пазьняка: "Беларуска-расейская вайна", а менавіта: "Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў." Урубіліся? Не 25 сакавика 1918 пад салдацкім нямецкім ботам была абвешчана БНР, не 27 ліпеня 1990 ВС (без Пазьняка) абвясціў Дзяржсуверэнітэт БССР, а ТЫСЯЧЫ ТЫСЯЧЫ і ТЫСЯЧЫ лят до того існавала бел дзяржашнасць. Менавіта я пісаў, што пад Сьвятым бчб стягам беларус Адам выходзіў з Раю, калі Гасподзь яго турнуў аддуль усяго толькі за укус яблыка, а ўслед за Адамам моўчку ішла беларуска Ева.
Дык вось усё мной сказанае, "у параўнаньні з тым, што адбываецца на Украіне", пыл. Бо ўкраінцы капалі Чорнае мора, каб дабрацца да Амерыкі тады, калі мы беларусы праз Нёман > Балтыйскае мора > Атлантычны акіян вазілі сваю бульбу ў Амерыку, дзе яна й прыжылася.
Вучыце гісторыю, і не чытайце ніякія казкі пра "цывілізацыйны разлом" беларусаў. Яго не было, няма і не будзе. Бо наша цывілізацыя суцэльная. Іншай
не было, няма і не будзе.
Valadzimir
19.03.2023
Anatol Starkou, ваш сьцёб, як гаворыцца, зачотный. А сур'ёзна, калі я правільна зразумеў, Вы, ціпа абвяргаючы мае сьцвярджэньні, напісалі пра беларускую дзяржаўнасьць з 1991 году, і поўную адсутнасьць у беларусаў "цывілізацыйнага разлому".
Але ж я і не пісаў пра "беларускую дзяржаўнасьць" - я згадаў княжаньне каля 800 год таму заснавальніка ВКЛ, першага вялікага літоўскага князя Міндоўга, які, нагадаю, ў лістах Папы Інакенція IV (з нагоды магчымага хрышчэньня Міндоўга) некалькі разоў быў названы каралём ЛЮтовіі. А наконт дзяржаўнасьці белоруссов-беларусаў, узьнікшага ў 19 ст. народа, цалкам пазбаўленага гістарычнай памяці і суб'ектнасьці, і з фальшывай "гісторыяй", то цалкам з Вамі згодны - сваю першую дзяржаўнасьць (а па сутнасьці расейскі пратэктарат) беларусы неспадзявана атрымалі пасьля развалу СССР у 1991 годзе.
І я не пісаў пра "цывілізацыйны разлом" беларусаў" - я напісаў, што "цывілізацыйны разлом" прайшоў па гэтаму краю, і што на розных ягоных баках апынулася частка беларусаў. Удакладню - меньшая частка. Большая частка тутэйшага народа і частка ягонай эліты і ў часы ВКЛ, і потым, і зараз імкнулася да захаваньня свайго адзінства, незалежнасьці і "нейтральнасьці". Але гісторыю стваралі і зараз ствараюць не яны, а магутныя "цывілізацыйныя цэнтры", якія самымі рознымі спосабамі, у тым ліку, паўтару, выкарыстоўваючы кантралюемыя імі грамадзка-палітычныя сілы, зараз працягваюць ісьці на абвастэньне канфрантацыі.
Anatol Starkou
19.03.2023
Valadzimir, першая беларуская незалежная дзяржава з’явілася 27 ліпеня 1990 года і газывалася БССР. Менавіта яе легітымны = абраны беларускім народам Вярхоўны Савет 12 скдіканняі дэпутатамі камугістамі прыняў Дэкдарацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Фракцыя БНФ у той момант дэманстратыўна выйшла з залы і не галасавала. Тым самым навечна выкрасліла БНФ з ліку ралітычгых сіл, якія абвясцілі незалежнасць=суверэнітэт першай беларускай дхяржавы. Той дзень быў аб’яўлены ВС як сьвята Дзень гезалежнасці. Нтякага іншага году і дня ге было і не будзе ў беларускай гісторыі як дзенб ці год нехалежнасці.
Вас крыху заносіць у бчб бок, калі вы разважаеце пра нашу гісторыю. А яна не бчб.
Прарок мінулага
19.03.2023
І Валадзмір і Станкоў, вы абодва ня рубіце ў беларускай гісторыі. Я вам раскажу як было насамрэч. Беларуска Ева першай заўважыла, што Эдэмскі сад гэта ўжо даўно дрыгва і праела мазгі свайму беларусу Адаму. Вось яны і вырашылі разам ачысціць дрыгву, каб уладкаваць свой Эдэм. Урэшце такіх Еваў і Адамаў ўжо нарадзілася багата і яны ў 20 годзе падлічылі сябе і нячысцікаў. І сказалі нячысцікам "ухадзі!". Але іх таксама напладзілася дахалеры, ім страшна кудысь ісці і яны пачалі кусацца. І будуць кусацца, пакуль маюць, што жэрці. Пагрызлі багата праведнікаў і пакусалі нават апосталаў, але ніхто не хоча іх болей карміць і пачалі многія ў іх задумляцца пра карыта, ды і анёлы, хоць і далёка, але разводзяць агні пад патэльнямі... Вось і нагналі фарысеяў, каб спявалі пра дараванне слугам Нячыстага.
Anatol Starkou
19.03.2023
Прарок мінулага, Пасля чаго прыйшоў Старкоў і сказаў:
"Зянон прыйдзе - парадак навядзе!"
Прарок мінулага
19.03.2023
Anatol Starkou, пасля чаго прыйшлі санітары і нагадалі , што ужо пара піць таблеткі Старкову ды іншым пацыентам, каму замінае "цывілізацыйны разлом 800-гадовай даўніны" ды іншыя псіхічныя разлады. ))
Железный Дровосек
19.03.2023
Прарок мінулага Амаль што так. Хаця.. мо Ева папрасіла Адама пафарбаваць плот,бо сорамна перад жывёламі.Той пагадзіўся,але папрасіў пакуль будзе фарбаваць,нарэзаць сала,часныка,агурок маласольны і лусту нарачанскага.Пафарбаваў.Прыходзіць.А Ева ў гамаку ляжыць і спіць,як пшаніцу прадаўшы.«Ева—кажа,але ж дурная ты лянівая баба».У адказ прыляцела патэльня.Ну і пачалося.На гэты невыносны тлум прыехаў змей на чэраве сваім—тут і яму ў бошку што прыляцела. Карацей,потым ўжо ўсе ўключыліся:анёлы,архангелы,і ,натуральна,САМ,які адпачываў пад сенью райскіх кушч. Ну,Ева і ў яго пацэліла. Яблыкм ці што там пад руку трапілася. Далей вы ведаеце.
Anatol Starkou
19.03.2023
Железный Дровосек , Ведаем. Потым прышоў Зянон і парадак навёзёў. Пасля чаго сталі нараджацца бчб беларусы. Дый стала ціха ціха на ўсёй Зямлі. Па рацэ далёка бчб рушнікі ў замежжа плылі.
Примиряться не с кем. Время ушло.
24.03.2023
При всём уважаении к Середичу, какое может быть примирение с уголовниками? На личном примере столкновения с хулиганами в школе, пока ты что-то говоришь, они бьют в лицо, пока не заткнёшься и уходят. У меня нет сомнений, что из подобных социопатов, те, кого не посадили, пошли в милицию и активно участвовали в пытках. Нам, приличным людям, не нужно примерение с агрессивными бабуинами. Время прошло.
«Без национального примирения нам не сохранить независимости Беларуси». Иосиф Середич выступил со смелым открытым письмом
Вас крыху заносіць у бчб бок, калі вы разважаеце пра нашу гісторыю. А яна не бчб.
Я вам раскажу як было насамрэч. Беларуска Ева першай заўважыла, што Эдэмскі сад гэта ўжо даўно дрыгва і праела мазгі свайму беларусу Адаму. Вось яны і вырашылі разам ачысціць дрыгву, каб уладкаваць свой Эдэм. Урэшце такіх Еваў і Адамаў ўжо нарадзілася багата і яны ў 20 годзе падлічылі сябе і нячысцікаў. І сказалі нячысцікам "ухадзі!". Але іх таксама напладзілася дахалеры, ім страшна кудысь ісці і яны пачалі кусацца. І будуць кусацца, пакуль маюць, што жэрці. Пагрызлі багата праведнікаў і пакусалі нават апосталаў, але ніхто не хоча іх болей карміць і пачалі многія ў іх задумляцца пра карыта, ды і анёлы, хоць і далёка, але разводзяць агні пад патэльнямі... Вось і нагналі фарысеяў, каб спявалі пра дараванне слугам Нячыстага.
Амаль што так. Хаця.. мо Ева папрасіла Адама пафарбаваць плот,бо сорамна перад жывёламі.Той пагадзіўся,але папрасіў пакуль будзе фарбаваць,нарэзаць сала,часныка,агурок маласольны і лусту нарачанскага.Пафарбаваў.Прыходзіць.А Ева ў гамаку ляжыць і спіць,як пшаніцу прадаўшы.«Ева—кажа,але ж дурная ты лянівая баба».У адказ прыляцела патэльня.Ну і пачалося.На гэты невыносны тлум прыехаў змей на чэраве сваім—тут і яму ў бошку што прыляцела.
Карацей,потым ўжо ўсе ўключыліся:анёлы,архангелы,і ,натуральна,САМ,які адпачываў пад сенью райскіх кушч. Ну,Ева і ў яго пацэліла. Яблыкм ці што там пад руку трапілася.
Далей вы ведаеце.
Потым прышоў Зянон і парадак навёзёў.
Пасля чаго сталі нараджацца бчб беларусы. Дый стала ціха ціха на ўсёй Зямлі. Па рацэ далёка бчб рушнікі ў замежжа плылі.