Комментарии к статье

«Будущее Беларуси решается здесь». Бывший политзаключенный рассказал, почему после освобождения принципиально решил оставаться в стране

  • Рон з Варшавы
    14.11.2025
    Калі гэты чалавек чытае гэты камент - вялікая яму павага і найлепшыя пажаданні. Дзякую ўсім, хто застаецца ў Беларусі, вы даяце нам надзею. І ў думках няма абвінавачваць вас што "працуеце на рэжым" - так могуць думаць толькі правакатары ці фрыкі. Калі вы ў Беларусі - захоўвайце сябе, будзьце ўважлівыя, жывіце сваё жыццё. Мы вас любім і абдымаем.
  • хамса
    14.11.2025
    дык Беларусь можа быць толькі ў Беларусі (тэрытарыяльна і ўвогуле) нідзе больш. герой артыкулу 100% правы
  • што?
    14.11.2025
    "Са сваімі і тое — лепш не ўголас, лепш у тэлеграме."
    дзе-дзе?
  • беларусы
    14.11.2025
    беларусы карыстаюцца Вайберам
  • Прав он во всем
    14.11.2025
    Вот приятно было узнать что есть такие люди как Сергей.
  • Filipp
    14.11.2025
    Прыемна чуць наш голас , тых, хто застаўся. Згодзен з кожным яго словам.
  • Скептык
    14.11.2025
    "Ты там чужы ў чужой краіне і, па вялікім рахунку, нікому не патрэбны."
    Затое у Беларусі ты заўсёды патрэбны мусарам :)
  • хамса
    14.11.2025
    Скептык, ну мусары таксама нармальныя ё. прынамсі мне трапляюцца такія. цьху-цьху. можа я ў іншай краіне жыву?
  • Скептык
    14.11.2025
    хамса, мне таксама нармальныя трапляліся. Але гэта не мае ніякага значэння, бо калі будзе загад - яны яго выканаюць або знойдуць таго, хто выканае. Брудныя справы там дарэчы звычайна чмошнікам акурат і даручаюць, каб свае рукі не пэцкаць.
  • Вечны змагар
    14.11.2025
    Медыям і палітыкам вельмі выгодна гераізаваць пакуты. А звычайны чалавек ва ўзнагароду за свой патрыятызм і стакгольмскі сіндром атрымае толькі беззваротна страчаныя перспектывы, час, сілы, здароўе і грошы. Жыць трэба тут і цяпер, а не ў ілюзіях пра светлае заўтра. Якое, дарэчы, дагэтуль не наступіла ні ў Грузіі, ні ва Ўкраіне, якія ўжо 20 год як прайшлі праз рэвалюцыі і рэформы.
  • Белая Русь
    14.11.2025
    Будучыня Беларусі залежыць ад народа. Народа, у галаве якога суцэльная расея, моўна, культурна, ментальна і так далей. На жаль.
  • не патрэбны - ура!
    14.11.2025
    "Ты там чужы ў чужой краіне і, па вялікім рахунку, нікому не патрэбны."
    нікому не патрэбны---Гэта вялiкая мара для Беларусi!
  • горкая праўда
    14.11.2025
    Але, як бацька, скажу такое: мне падаецца, зараз прасцей там, у эміграцыі, вучыць дзіця па-беларуску, чым тут, на жаль.

    Зараз? Заўсёды так было. Цяпер проста ў Беларусі русіфікацыя мацнейшая і ўжо ў адкрытую ідзе змаганне з беларускім. А раней дзяржава менш змагалася, але затое народ цькаваў беларускамоўных.

    За мяжой заўсёды было прасцей быць беларусам чым у Беларусі, дзе дзе не плюнь, там тожебелорусы.
  • хамса
    14.11.2025
    тое, што ўсе беларусы з'ехалі, гэта аблуда. мне трапляецца столькі цудоўных разумных прыгожых людзей у Беларусі. беларусы застаюцца тут

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць