Навука і тэхналогіі33

«Белтэлекам» назваў станоўчы момант інтэрнэт-манаполіі

Прадстаўнікі нацыянальнага аператара сувязі «Белтэлекам» далі разгорнутае інтэрв’ю парталу Onliner.by.

Па словах начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння з аператарамі «Белтэлекама» Сяргея Сямёнава, нацыянальны аператар даўно не з’яўляецца манапалістам на беларускай інтэрнэт-прасторы.

Акрамя «Белтэлекама» права на пропуск знешняга трафіку маюць яшчэ дзве кампаніі: «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (НЦАТ) і «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Заснавальнікам першай з’яўляецца Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ), заснавальнікам другой – НЦАТ. Права на пропуск знешняга трафіку нададзена пастановай ААЦ.

Але «Белтэлекам» застаецца найбуйнейшым пастаўшчыком знешняга (замежнага) трафіку іншым правайдэрам і найбуйнейшым інтэрнэт-правайдэрам Беларусі.

«Абывацелі дарэмна ўпэўненыя, што калі разваліць БТК, з інтэрнэтам стане ўсё выдатна, – сказаў намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях Сяргей Турмоша пра заклікі да дэманапалізацыі. Станоўчы момант «манаполіі» заключаецца ў тым, што многія замежныя партнёры гатовыя працаваць толькі з буйнымі правайдэрамі. Сёння арганізаваць стыкі, якія забяспечвае «Белтэлекам», паміж усімі аператарамі не зможа ні адна прыватная кампанія. Толькі буйны аператар ўнутры краіны забяспечыць прамы стык з любым рэсурсам. Вы не зможаце звязацца з «УКантакце» наўпрост, калі не гарантуеце яму ўтылізацыю 20 Гбіт/с».

Паводле слоў Сяргея Сямёнава, пасля дэманапалізацыі «Укртэлекама» ва Ўкраіне не было збудавана ніводнай магістральнай оптавалаконнай лініі – затраты надта вялікія для прыватных арганізацый.

«Выстаўляць «Белтэлекам» ворагам хуткага і таннага інтэрнэту ў краіне проста глупства. Калі б беларусы спажывалі ўнутраны кантэнт, усё «лётала» бы на максімальных хуткасцях», – сцвярджае Турмоша. У адрозненне ад Расіі і нават Украіны, беларусы спажываюць пераважна замежны, не беларускі трафік (у адносінах 1:10), таму «Белтэлекам» залежны ад пазіцый і цэн замежных кампаній.

Акрамя таго, начальнік цэнтру кіравання сеткамі тэлекамунікацый «Белтэлекама» Ігар Кірэеў распавёў, што ў хуткім часе ў Беларусі з'явяцца кэш-серверы Youtube. Гэта разгрузіць знешні шлюз, а значыць зробіць хутчэйшым не толькі доступ да відэа на Youtube, але і да іншых замежных рэсурсаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць