Андрэй Расінскі. Кадры66

Што пагубіла дыктатуру Чаўшэску

Румынскі кінэматограф нечакана вырваўся наперад і стаўся адным з сусьветных лідэраў. На менскім экране «Дома Кіно» да 24 лютага - Канская стужка Крыстыяна Мунджу пра падпольныя аборты.

poster 4 месяцы, 3 тыдні, 2 дні (4 luni, 3 saptamani si 2 zile)
Румынія, 2007, каляровы, 113 хв.
Рэжысэр: Крыстыян Мунджу
Ролі выконваюць: Анамарыя Марынка, Лаўра Васіліў, Улад Іваноў, Аляксандра Патачэану
Жанр: Псыхалягічная драма
Прызы, фэсты: «Залатая галіна» Канскага кінафэсту, прыз “ФІПРЭСІ”, намінацыя на прэмію «Сэзар», намінацыя на «Залаты глёбус» - усяго 14 ўзнагародаў і 10 намінацый
Адзнака: 9 (з 10)

Румынія, 1987 год. «Залаты век» дыктатара Чаўшэску хіліцца да непазьбежнага скону. Гераіня стужкі Адылія (Анамарыя Марынка) спрабуе дапамагчы ўнівэрсытэцкай сяброўцы Габіце (Лаўра Васіліў) наладзіць падпольны аборт…

За колькі апошніх гадоў румынскі кінэматограф нечакана вырваўся наперад і стаўся адным з сусьветных лідэраў. У краіну прыйшлі заходнія кампаніі, рэжысэры набіраліся досьведу — і адбыўся сапраўдны кінавыбух.

Суворая псыхалягічная драма Крыстыяна Мунджу — не падобная ні на што. Прыватная гісторыя, пабытовыя падрабязнасьці, знаёмыя людзям савецкім — і сёньняшнім беларусам: дэфіцыт, нахабныя адміністратаркі, разьмеркаваньне ў вёску, чэргі, галеча — і спажывецтва, як мара.

Дакоры старэйшых моладзі, якая «зажралася» і не прагне стабільнасьці, шэрыя дамы й шэрыя вуліцы.

Але фільм далёкі ад перабудовачнае чарнухі і эстэцкага дакумэнталізму «Догмы»; кадры стрыманыя, максымальна тактоўныя — і напятыя, як спружына.

Рэжысэра цікавіць духоўны стан: твары, а ня рэчы; сумленьне, пачуцьце — і несвабода. Прадуманыя, шурпатыя доўгія пляны, калі разгортваюцца эмоцыі, задушлівая атмасфэра, адсутнае неба над галавой. І стан шальнога трымценьніка, калі гераіня спрабуе пазбавіцца ад няшчасных парэшткаў.

Скалынаецца ад пакутаў твар Адыліі (выбітная актрыса Анамарыя Марынка); цынізм хаваецца пад маскаю інфантыльнасьці (сяброўка Габіта й каханак Адыліі); крышыцца й ламаецца жыцьцё.

На пачатку карціны дзьве рыбкі безнадзейна хапалі паветра ў акварыюме, у фінале стужкі дзьве адчужаныя сяброўкі сядзяць у рэстарацыі пасьля цяжкіх і балючых грахоў — а побач п’е і радуецца вясельле.

Дыктатуры гінуць, бо зьдзекваюцца з духу і целу - адылі спатрэбіцца лекаваньне і каята.

Крыстыян Мунджу не плякатыст — ён сьведчыць пра жыцьцё праўдзіва і востра. Але гэтае зьнявечанае й спакутаванае жыцьцё ёсьць сапраўдным кіно, бо прасякнутае аўтарскай любоўю і спачуваньнем.

"Дом кіно" (Талбухіна, 18)з 19 да 24 лютага

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары6

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць