На правах рэкламы

Беларуская кампанія наладзіла дастаўку грузаў у Кітай удвая хутчэй, чым чыгункай, і ў 4 разы танней, чым паветрам

Новае лагістычнае рашэнне, прапанаванае транспартна-экспедыцыйнай кампаніяй «Крафттранс», дазваляе дастаўляць грузы з Беларусі ў Кітай аўтамабільным транспартам у 3 разы хутчэй за кантэйнерныя марскія перавозкі і ў 4 разы танней за авіяцыйныя. Праект атрымаў назву «Шаўковы шлях 2.0», паведамілі ў кампаніі.

«На сённяшні дзень Кітай для Беларусі — адзін з прыярытэтных эканамічных партнёраў. І «Крафттранс» актыўна развівае гэты кірунак. Раней мы прапаноўвалі нашым кліентам на выбар дастаўку грузаў паветраным, чыгуначным і марскім транспартам, адразу ж знайшлі аптымальнае рашэнне для аўтамабільнага транспарту. Гэта эканомная інавацыя «Шаўковы шлях 2.0», — распавялі ў кампаніі.

«Крафттранс» ужо не першы год працуе па дастаўцы грузаў у Кітай. За гэты час назапашаны практычны досвед працы з кітайскім бокам: грузы дастаўляліся праз парты з «давозамі» углыб Кітая, ажыццяўлялася тэрміновая авіядастаўка, чыгуначныя грузаперавозкі з Паднябеснай, уключаючы праектную лагістыку.

Як адзначаюць у кампаніі, з Кітаем «трэба ўмець працаваць», бо існуе маса асаблівасцяў, няведанне якіх можа істотна паўплываць на лагістыку. Таксама важна веданне кітайскай мовы — як вуснай, для зносін з чыноўнікамі, так і пісьмовай, для афармлення дакументаў. Планамернае развіццё «кітайскага» кірунку дало свае вынікі — на сённяшні дзень спецыялісты «Крафттранс» знаёмыя з усімі нюансамі і спецыфікай.

Стварэнне эканомнай інавацыі «Шаўковы шлях 2.0» стала чарговым крокам у развіцці лагістычнага кірунку, ён увабраў у сябе ўсе напрацоўкі кампаніі. Дастаўка грузаў з Беларусі ў Кітай па «Шаўковым шляху 2.0» ажыццяўляецца ўсяго за 12 дзён — гэта амаль у 2 разы хутчэй, чым чыгуначным транспартам, і ў 3 разы — чым морам. Авіяцыяй гэта можна зрабіць яшчэ хутчэй — за 3—5 дзён, але кошт пры гэтым будзе ў 4 разы вышэйшым.

«Такім чынам, наша паслуга падыдзе для кампаній, якім трэба даставіць груз аператыўна, але яны не гатовыя плаціць за дастаўку паветрам», — растлумачыў кіраўнік аддзела аўтамабільных грузаперавозак «Кітай» кампаніі «Крафттранс» Арцём Міхневіч.  

Першыя грузаперавозкі ў Кітай з Беларусі па «Шаўковым шляху 2.0» прадэманстравалі зручнасць і бяспеку дадзенага лагістычнага калідора. У прыватнасці, з Мінска ў Кітай была дастаўлена буйная партыя дарагога абсталявання.

У кампаніі ўпэўненыя, што новае лагістычнае рашэнне зацікавіць вытворцаў сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі, сезонных тавараў, а таксама скорапсавальных прадуктаў.

Акрамя выдатных суадносін «хуткасць — кошт», дастаўка па «Шаўковым шляху 2.0» мае і іншыя плюсы. Так, у заказчыкаў няма неабходнасці ствараць складскія запасы — груз адпраўляецца практычна адразу. Акрамя таго, дзякуючы аператыўнасці дастаўкі, паскараюцца і ўзаемаразлікі — аплата не «завісае» на 2 месяцы, як у выпадку з перавозкамі па моры.

«Крафттранс» цалкам кантралюе ўвесь працэс грузаперавозак з дапамогай сучасных IT-сістэм і аператыўна перадае інфармацыю кліенту не толькі аб месцазнаходжанні грузаў, але і аб усіх сітуацыях, якія ўзнікаюць падчас дастаўкі. Кампанія бярэ на сябе ўсе работы па афармленні суправаджальных дакументаў, а таксама дакументаў для праходжання кітайскай мяжы. Веданне спецыялістамі «Крафттранс» кітайскага заканадаўства і мовы дазваляе даставяць грузы углыб Кітая да канчатковага пункта прызначэння.

«Грузаперавозкі ў Кітай — адзін з прыярытэтных кірункаў нашай дзейнасці. Беларуска-кітайскі таваразварот расце, эканамічныя сувязі мацнеюць, і наша задача — забяспечыць аптымальныя лагістычныя рашэнні. На сённяшні дзень мы дастаўляем груз у КНР усімі магчымымі відамі транспарту гэта і тэрміновыя авіяперавозкі з любога горада Беларусі, кантэйнерныя перавозкі ў марскую частку Кітая буйных партый грузаў, дастаўка чыгуначным транспартам (дзякуючы наяўным дамовам з чыгункамі Расіі і Казахстана) і аўтамабільныя перавозкі — эканомная інавацыя «Шаўковы шлях 2.0», — падкрэслілі ў кампаніі.

Міжнародная транспартна-экспедыцыйная кампанія «Крафттранс» працуе на рынку транспартна-экспедыцыйных паслуг з 1995 года. Геаграфія перавозак ахоплівае больш за 100 краін свету. «Крафттранс» аказвае паслугі міжнародных перавозак грузаў наземным (аўтамабільным і чыгуначным), марскім і авіяцыйным транспартам, а таксама рэалізуе мультымадальныя схемы дастаўкі.

Прыватнае прадпрыемства «Драйв Медыя» УНП 192317694

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі10

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня25

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата7

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць