Андрэй Дынько: Гэта не пратэст супраць аднаго дэкрэта, гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі

Фота Леаніда Судаленкі, Гомель.
Маршы пратэсту ў Мінску і Гомелі — гэта пратэсты не толькі супраць аднаго бесталковага дэкрэта. Гэта пратэст супраць эканамічнай палітыкі. Людзі хочуць работы і заробкаў.
Расійскія субсідыі цыравалі дзіркі, але, як толькі яны паменшалі, сітуацыя стала нясцерпнай, асабліва ў рэгіёнах.
Пратэсты аўтаматычна ператвараюцца і ў выступы супраць прэзідэнта як аўтара эканамічнай мадэлі.
Маршаў не адбылося б без арганізаваных структур апазіцыі, якія іх склікалі. І людзям пляваць на геапалітычны кантэкст.
А што пратэсты дадуць? Найлепш было б, каб маніфестацыі сталі штуршком і апраўданнем для смялейшых эканамічных пераўтварэнняў у краіне, якая больш не хоча жыць па-старому.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары