Улада1212

Блогер Лапшын заявіў, што таямніча атрымаў кампрамат супраць Беларусі. Генпракуратура пярэчыць

Расійска-ізраільскі блогер Аляксандр Лапшын стаў вядомы праз cвае прыгоды ў Беларусі, адкуль быў дэпартаваны ў Азербайджан. Цяпер Лапшын паведаміў, што з ім звязаліся ад імя беларускай пракуратуры і перадалі «кампрамат супраць Беларусі».

Чытайце: Блогера Лапшына ў кайданках даставілі спецрэйсам з Мінска ў Баку

«Максім Сяргеевіч Грыгор'еў з міжнароднага аддзела Генеральнай пракуратуры Беларусі, які прадстаўляў інтарэсы Баку ў працэсе аб маёй выдачы ў Азербайджан, на мінулым тыдні напісаў мне з жаночага акаўнта ў фэйсбуку і папрасіў прабачэння. Маўляў, ён толькі выконваў загады зверху. Адразу я вырашыў, што гэта розыгрыш. Ён п'яны? Але ён напісаў, што мае дакумент, які я і мае адвакаты шукалі год і не знайшлі. Я думаў, што маёрышка папросіць грошай, але ён нечакана даслаў мне дакумент у фэйсбук», — паведаміў сваім чытачам Лапшын. 

Апублікаваны Лапшыным дакумент.

Паводле Лапшына, гэтая папера ўяўляе сабой кампрамат супраць Беларусі (супраць якой ён падаў скаргу за парушэнне правілаў экстрадыцыі ў Раду па правах чалавека ў Жэневе). 

«Гаворка пра маю заяву аб дадатковай абароне, якая была пададзена мной 03.02.2017 і на якую ўлады Беларусі былі абавязаныя адрэагаваць у тэрмін, не даўжэй за 15 сутак, паводле закона. Але яны заявілі СМІ, што я ніколі гэтую заяву не падаваў. І вось, Максім Сяргеевіч дасылае мне гэты дакумент», — дадае таксама Лапшын. Ён разважае, што нехта, магчыма, даслаў дакумент ад імя таго пракурора, каб яго «падседзець». Альбо гэта разлік пракурора на будучую эміграцыю нібыта перад палітычнай эміграцыяй.

Апублікаваны дакумент, маўляў, абвяргае вось гэтыя словы сілавікоў, сцвярджае блогер

«Наша Ніва» звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай пракаментаваць допіс Лапшына. 

Там сцвярджаюць, што ён памыляецца. 

«Размешчаны ў сетцы Аляксандрам Лапшыным дакумент свядома інтэрпрэтуецца апошнім няслушна, бо ён [дакумент] з'яўляецца копіяй зварота яго адвакатаў у адміністрацыю СІЗА-1 Мінска і не можа разглядацца як заява асобы аб наданні ёй статусу ўцекача, дадатковай абароны ці прытулку ў Беларусі. У прадастаўленым дакуменце выкладаецца просьба абаронцаў перадаць копію «узора» адпаведнага хадайніцтва Лапшыну, пакольку толькі ён сам, а не яго абаронца, можа запытаць такі прававы статус. Гэты дакумент і не мусіць быць у матэрыялах экстрадыцыйнай вытворчасці. Пры гэтым у Генеральнай пракуратуры Беларусі адсутнічае інфармацыя аб тым, што Лапшын звярнуўся з такім хадайніцтвам. 

На момант фактычнай перадачы 7 лютага 2017 года Аляксандра Лапшына прадстаўнікам азербайджанскіх праваахоўных органаў перашкоды для завяршэння працэдуры адсутнічалі.

Паведамленыя Лапшыным у сацыяльных сетках звесткі аб атрыманні інфармацыі ад пракурорскага работніка не адпавядаюць рэчаіснасці», — гаворыцца ў адказе пракуратуры. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць