Каменданты лагероў і вертухаі таксама жылі ў камфорце і думалі, што яны гуманісты, і робяць больш добрага, чым дрэннага. Што яны - гэта тое, што аддзяляе людзей ад абсалютнага знішчэння, а яны ўсё ж дапамагаюць большай частцы.
Знішчэнне ўсяго беларускага - modus operandi машэраўшчыны. І тутэйшы рэжым - гэта менавіта камсамольцы брэжнеўскіх часоў, якія хацелі перамашэрыць машэраўшчыну.
маскоўскі калабарацыяніст, Машэр
05.10.2025
Але, цалкам згодны , маскоўскі калабарацыяніст, Машэр.
Глядач
04.10.2025
Паглядзіце на фота, хто ахоўвываў Машэрава? Гэта простыя салдаты з Белпалка ўнутраных войскаў, які тады знаходзіўся на Грушаўцы, у параднай форме без зброі. А што зараз абдываецца ў падобных выпадках?
Найперш не галасі!
04.10.2025
Так, Машэраў ішоў па кар'ернай лесвіцы ў клане партызанаў. Кланы утварыліся яшчэ на І з'ездзе РСДРП і далей толькі раслі разам з ростам дзяржаўнага аппарату. Вечная спрэчка і канкурэнцыя "кто больше матери Истории ценен партия или Ленин". Напрыклад, КГБ зрабіў кіно "17 мгновений весны", дзе вайну выйгралі разведчыкі. Але ў рэальнасці ўладу трымаў "армейскі клан" - маршалы, генералы і тыя хто быў пад німі. У іхных руках да смерці Брэжнева былі асноўныя рэсурсы - зброя, эканоміка, бюджэт СССР, вытворчасць, пасады. Машэраў ішоў як партызан і таму падтрымліваў ўсіх, хто піша пра вайну і немцаў. Атрымаў дарогу мастак Савіцкі, пісьменнікі Мележ, Танк, Куляшоў, быў уратаваны Быкаў, і Адамовіч таксама. Ды і хто ў нас не пісаў пра толькі што перажытую вайну? У выніку літаратараў ў пэўных межах шанавалі, давалі самарэалізоўвацца, гэткі як пазней казалі "сацыяльна творчы кантракт": ты пішаш пра ролю БССР ў перамозе, пра пакуты - у выніку ты пішаш, альбо вы пішаце пра ролю беларусаў ў СССР, значыць вы пішаце. Таму і пісалі. Але ў той жа час закрытымі ад народа, у спецфондах і спецхранах былі усе астатнія пласты беларускай культуры і гісторыі. Калі, скажам, Гарэцкі ці Сыракомля не пісалі пра партызанаў і немцаў, то і ведаць вам пра іх строга забаронена. Творчасць беларускіх пісьменнікаў выкарыстоўвалася Машэравам для ідэалагічных рычагоў, каб падняцца ўгару кар'еры. Кніжкі пра вайну і акупацыю, абеліскі ў кожнай вёсцы.. І тыя рычагі сапрацавалі напоўніцу як змаглі : у партызанскай БССР - цар і бог, а ў Маскву, як не стараўся, не ўзялі, бо на тых балотах фуражыравалі іншыя "партызаны" (кракадзілы). Машэраву не дапамагло ані забарона беларускай мовы ў адукацыі на карысць "слияния нацый", ані заняпад рэстаўрацыі і разбурэнне архітэктурных помнікаў, ані ліквідацыя ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. Створаны дзяржаўны падмурак пралетарскага безкультур'я, дзяржаўнага шкурнага бяспамяцтва далі трагічны вынік на выбарах 1994 года.
Ботамкропка
05.10.2025
Суворова обчитался, но перепрыгивал через абзац.
Кгб, мвд и армия были в балансе чтобы Политбюро себя спокойно чувствовало, никто из них ничем не рулил.
Стыдитесь
08.10.2025
Найперш не галасі! , Какой бред я читаю, что кланы родились ещё на 1- ом съезде РСДРП, т.е в 1898- м году. Это пишет человек, который никогда серьезно не изучал историю КПСС и уж тем паче не читал историка А. Авторханов а " Возникновение партократии". Стыд и срам.
Шэрачка- машэрачка
04.10.2025
Глыбока савецкi чалавек. Няўжо не хапала мазгоў, гонару, цi сумлення быць Не-савецкiм ? А можа проста прыстасаванец? Дарэчы, не да канца разумею, чаму КДБ праз сваiх агентаў, распаўсюджвала чуткi сярод насельнiцтва, што Машэраў памёр- бульбы не будзе.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Шэрачка- машэрачка , прыстасаванец. Хай са сваім каларытам, але камуніст, ён і ў пушчы камуніст.
А кто тогда был не советский, тот прозябал
15.10.2025
Шэрачка- машэрачка , Мы тут все советские или постсоветские. Мы вам так не нравится?:)) А если бы Машеров был не советский, он бы не сделал такую советскую карьеру. Отец Вечерки старшего был помощником Машерова, затем замом предс. Госплана БССР. Имел бы Винцкк Вячорка такой старт, если бы карьерный взлет его папаши? Он в 1983- м закончил БГУ и вскоре стал преподавателем в пединституте. Кто б его взял, если бы не папа?:))
БелАрус
04.10.2025
В конце семидесятых я был уже школьником в Минске и помню, как было голодно. Вечером в магазинах только была разливная сметана, молоко в бутылках и чёрный хлеб в кирпичиках, крупы, соки в трехлитровых банках, килька в томатным соусе. Машеров все отправлял в Москву, он даже не сопротивлялся. В Минске все разговаривали на русском, бел.язык. был с четвертого класса, как иностранный. По телевизору из трёх программ говорили по-белорусски только в одной с диким русским акцентом. Я ,как простой советский ученик, не ощутил на себе никаких положительных особенностей правления Машерова. И НЕ НАДО МНЕ ЕГО НАВЯЗЫВАТЬ, КАК СВЯТОГО!!! Это моё мнение!!!
ЯНКА
04.10.2025
БелАрус, падчас кіраваньня Брэжнева й палі ўсе засейвалі, і жывёлагадоўля працавала напоўніцу. Таму нават дзіўна, чаму тады быў гэткі дэфіцыт харчоў. Затое цяперака Масква як можа абараняецца ад беларускіх, хай нават болей якасных прадуктаў. Няма тамака ў сеткавых смакарах ужо й беларускага сала, цукару, розных слодычаў і слоікаў зь вельмі смачнымі й таннымі закаткамі. Усё гэта можна бачыць толькі ў спэцыялізаваных крамках па захмарных коштах.
Анекдот с тех времен по теме
04.10.2025
Однажды подарил Брежнев новый автомобиль Машерову. Пошли они его смотреть. Открывает Машеров водительскую дверь, а руля то и нет, он и спрашивает, как я буду рулить? Ээээ, Петя, рулить я буду...
Янка
04.10.2025
ЯНКА, ніякага дзіва ў дэфіцыце харчоў у СССР няма. Уведзены ў 1932 прыгон для сялян у СССР быў адменены толькі ў 1974, і працэс пашпартызацыі сельскага насельніцтва расцягнуўся да 1976. Няма нічога дзіўнага ў тым, што прыгонныя калгаснікі, з якімі часта разлічвалася нават не грашыма, а г.з. "трудоднями", ня мелі стымулаў для эфектыўнай працы. Закупныя кошты сяльгаспрадукцыі былі штучна заніжанымі (як і пры Лукашэнку), таму магчымасцяў для развіцця амаль што не заставалася апроч выпадкаў набліжанасці кіраўніцтва калгасаў да партыйнага кіраўніцтва, якія маглі лабіяваць ператварэнне падначаленых гаспадарак у пацемкінскія вёскі кшталту Александрыі. Што з сабе ўяўляла савецкая сяльгаспадарка і яе тэхналагічны ўзровень - красамоўна адлюстроўвае г.з. "освоение целины". Гэта быў тыповы экстэнсіўны метад развіцця, і ў першыя гады рэзкае павялічэнне плошчы сяльгасзямлі на цэліне сапраўды дало імгненны прырост вырабу жыта ў СССР. Але эфект быў вельмі кароткачасовым, бо моцныя буры паўночнага Казахстана хутка знішчылі тонкі пладародны пласт на неабароненых ад іх новых нівах, ўраджайнасць на цэліне абвалілася і неўзабаве СССР пачаў набываць збожжа ў паўночнай Амерыцы.
ЯНКА
05.10.2025
Янка, дзякуй за адказ.
Жора
04.10.2025
"У Маладзечанскай вобласці яму давялося займацца не толькі камсамольскімі справамі, але і дабіваць антысавецкіх партызанаў па лясах."
Мрак...
Дэмаграфичная бомба ад Машэрава
04.10.2025
Машэрау пачау разбураць вески, а жыхароу перавозиць у Менск. Ен будавау першы горад-мильенник. А потым, дзеци гэтых перасяленцау выбрали сабе калхозника Лукашэнку. Як жаж, ен для их быу сваим у доску.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Дэмаграфичная бомба ад Машэрава, вёскі разбурыла калектывізацыя. Гэта не ад Машэрава. У артыкуле дзіўныя і маларэальныя лічбы пра беларускую ўнутраную міграцыю.
У мяне іншыя лічбы: ў 30-х гадах 70% вясковага насельніцтва, а 30% гарадскога, у 70-х гадах, не памятаю на які год, ужо 30% вяскоўцы, а 70% гараджане. Мае лічбы з энцыклапедыі, якая спасылалася на Госкомстат БССР.
feafania
05.10.2025
Дэмаграфичная бомба ад Машэрава, мне таксама апавядала карэнная мінчанка, што Менск нарошчвалі штучна - хацелі пабудаваць метро, а для гэтага патрэбен быў горад-мільёньнік. Таму ўвесь Зялёны луг быў спецыяльна заселены жыхарамі вёсак. Хаця я асабіста сустракала ў Зялёным лузе толькі нашчадкаў быхыл ваенных.
.
04.10.2025
Я раней пераправяраў па перапісах. Пры перапісе 1959-га сельскага насельніцтва было 69.2%. Баланс змяніўся ў 1975-76.
Найперш не галасі!
04.10.2025
., о, дзякуй. А то у мяне альбо 30-я, альбо ўжо 70-я. А глыбока калупаць было лянота. Ну і зноў жа.. Такі пераварот не можа адбыцца за 5 гадоў.
.
04.10.2025
"У 1970-м толькі траціна беларусаў жыла ў гарадах, у 1985‑м — ужо 62%." У артыкуле сапраўды памылка - падобна, што пераблытана з 1960-м. 1960. Горад 32.0%, вёска 68.0%. 1965. Горад 37.5%, вёска 62.5%. 1970. Горад 43.4%, вёска 56.6%. 1975. Горад 50.1%, вёска 49.9%. 1980. Горад 56.0%, вёска 44.0%. 1985. Горад 61.3%, вёска 38.7%.
Пры гэтым афіцыйныя лічбы ўрбанізацыі ў той час заніжаны. Жылля не хапала. Томас Ман у кнізе пра Мінск прыводзіць прыклады хаатычных самастойных пасяленняў, напрыклад, у Шэйпічах (зараз Серабранка). Ясна, што гэтыя людзі не мелі гарадскую прапіску і не былі ўлічаны афіцыйна.
Нельга і прывязваць урбанізацыю да уласнай палітыцы Машэрава. Адна з высноў Мана ў тым, што савецкае кіраўніцтва ўвесь час развіцця Мінска не тое, каб узначаліла, а наадварот, было няздольнае кантраляваць працэсы ўрбанізацыі.
І таксама думка, што "міф пра партызанскую рэспубліку быў жаданнем аўтаноміі ад Крамля".
Лічбавы доказ
04.10.2025
., вашы лічбы доказ знішчэння вёскі за часы Машэрава: было 62.5%, стала 44.0%.
.
05.10.2025
Ніхто не адмаўляе, што ўрбанізацыя ішла пры Машэраве. Але і не верна ствараць іншы міф, што яна ішла толькі пры Машэраве і, як пішуць вышэй, што нібыта ён прыдумаў і менавіта "пачау разбураць вески, а жыхароу перавозиць у Менск".
За 15 год 1965-1980 насельніцтва вёскі паменшылася на 18.5%. За папярэднія 15 год 1950-1965 яно паменшылася на блізкую лічбу 16.5%.
1950. Горад 21.0%, вёска 79%. 1955. Горад 26.6%, вёска 73.4%.
Тут яшчэ момант, што гэта ў працэнтных суадносінах. У абсалютных лічбах насельніцтва горада расло дынамічней за тэмпы памяншэння насельніцтва вёскі. Напрыклад 1960-1965: горад +770.4 тыс., вёска -193 тыс. Гэта значыць, што не толькі вясковыя пераязджалі ў горад, а што гарадскія нараджалі больш. Умовы для жыцця былі дрэнныя па ўсёй краіне, але ў горадзе было лепш за вёску. І гэтая сітуацыя захоўваецца дагэтуль.
Увогуле прычына ў хуткай змене аграрнай дзяржавы ў прамысловую за XX ст. Праз рэформы, зробленыя праз гвалт, а не розум: калектывізацыю, індустрыялізацыю, на фоне войнаў і бальшавіцкага тэрору. Машэраў тут не архітэктар урбанізацыі БССР, ён толькі адзін з выканаўцаў на адным з этапаў.
ЯНКА
04.10.2025
Гэты сайтык цішком працягвае ўкраінчыць беларускую мову. Прыкладаў шмат, і вось зноў «Пятро», хоць Машэраў ніякага сваяцкага дачыненьня да Ўкраіны ня меў. Чаму б не назваць яго па-беларуску Пятрусь, Пётра альбо Пётар?! Але для тых, у каго мова Берасьцейшчыны менавіта ўкраінская, «Пятро» занадта бліжэй.
.
04.10.2025
З чаго вырашылі пра ўкраінізм? "Пятро" шмат выкарыстоўвалі класікі белліта стагоддзе таму. І варыянт "Пятро Машэраў" з'явіўся зусім не ў гэтым артыкуле НН. Напрыклад, з такой назвай існуе гістарычны раман Славаміра Антановіча.
М
04.10.2025
ЯНКА, Пятро быў яшчэ напачатку 90-х гг., які да д'ябла гэта ўкраінізм??? Пачытайце беларускую літаратуру таксама. Так, апошнім часам у камэнтах трапляюцца слоўцы з украінскае мовы , бо людзі чытаюць , глядзяць і слухаюць украінскі кантэнт. І гэта праблема. Але і непатрэбныя запазычаньні ёсьць і з ангельскае, маскоўскае ды іншых моваў. Але ваш прыклад тут не да чаго.
ЯНКА, і дарэчы.. Якраз не Пётар, а менавіта Пятро, Пятрусь. Пятро - Пятры, Пятрылавічы Пятроўшчына. Пятрусь - Петрусёўшчына.
Не заслужыў ён беларускага імя
05.10.2025
Найперш не галасі! , які ён Пятро ці Пятрусь, русіфікатар гэты. Імёны русіфікатараў ўвогуле не трэба перакладаць на беларускую мову. Яны гэтага не заслужылі.
Найперш
05.10.2025
Не заслужыў ён беларускага імя, Ад нараджэння Пятро, а не па заслугах, што паробіш! А вось прозвішча Урагоў прымушае задумацца пра арыгінал. Яшчэ "усходнікі". Не называлі іх усходнікі, называлі васточнікі і толькі так. Сапраўды была такая з'ява, непрыемная для тутэйшых, але зрэдку магло пашанцаваць на добрую настаўніцу васточніцу ў мясцовую школу.
ЯНКА
06.10.2025
Найперш , не. Ад нарóджаньня ён быў Пётар, а не Пяро й не Пятро!
Смургонец
04.10.2025
Параўнайце Машэрава з кіраўнікамі прыбалтыйскіх рэспублік СССР. Тыя як маглі супраціўляліся русіфікацыі сваіх народаў, а гэты ішоў у авангардзе не толькі русіфікацыі, але і быў ініцыятарам знішчэння беларускай ідэнтычнасці.
Дополнение
04.10.2025
Смургонец, не все сопротивлялись, кажется только литовцы, а латыши в рот Москве смотрели, не даром из прибалтийских республик только представители латвийской компартии попадали в ЦК КПСС.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Смургонец, давайце параўнаем. Хто ж супраць?
Яшчэ
04.10.2025
Дополнение, у 1935 годзе насельніцтва Латвіі склада 1 905 900 чалавекі, пры гэтым латышоў было 77%, а рускіх 8,8%. Пры канцы савецкай улады ў Латвіі пражывала 2 666 600 жыхара з іх латышоў стала 52%, а рускіх 34%. Яшчэ зусім крыху і карэнная нацыя склала б толькі палову насельніцтва. Затое прадстаўнікі савецкай Латвіі займалі высокія пасады ў Маскве, напрыклад, былы першы сакратар КП Аўгуст Вос стаў старшынёй Вярхоўнага Савета СССР, а былы першы сакратар КП Латвіі Барыс Пуга стаў старшынёй Камітэта партыйнага кантроля пры ЦК КПСС. Тады яны лічыліся нашчадкамі чырвоных латышскіх стралкоў, якія ахоўвалі Леніна ў часы грамадзянскай вайны.
Імя
04.10.2025
Дополнение, чарговае губернскае чысцюткай маскоўшчынай вінаваціць латышоў у калабарцыянізме! Думаю, сэння ўжо нічога смяшнейшага не пабачу.
Найперш не галасі!
04.10.2025
Дополнение, усе камуністы "супраціўляліся" аднолькава: усе рэгіяналы з рэспублік абапіраліся на свае кланы. У нас камуністы генетычна ня горшыя і ня лепшыя адносна летувіска-латышска-эстонскіх куміраў. )) Заслуга таго ж "Саюдзіса" і персанальна Ландбергіса, што хапіла розуму і культуры дамовіцца са сваімі камуністамі, прапанаваць ім месца ў яшчэ фантомнай будучай незалежнай Летуве. Разам да агульнае мэты і мары сталі рэальнасцю.
Нас такое шчасце абмінула, мы прынцыпова не дамовіліся, мы пачалі сабачыцца і ад 1988 года дагэтуль жуём таксічнае слова "апазіцыя".
Францішак А.
04.10.2025
Тыповы беларус, які праз савеччыну стаў рускі. І найбольш цікава, што яго культ далей не памёр, трымаецца на міфах і прывязанасці белаРусаў да савецка-рускага. Нават некаторых маладых, у асноўным усходніках.
Хрыч
04.10.2025
Да нормальный руководитель с французскими корнями.Уровень жизни в БССР был куда выше чем в РСФР.Да и реально его люди уважали в отличии "дарагова Леонида Ильича" который Машерова терпеть не мог.
Скажы Ў
04.10.2025
Хрыч,
1. Пра французскія карані - міф.
2. Адметна, што каментар пра "нормального руковолителя" на расейскай, асабліва з улікам русіфікатарскай палітыкі Машэрава.
))
04.10.2025
Хрыч, гы-гы, а Лука со своей колхозной рожей хотел быть на него похожим.))
Не заслужыў ён беларускага імя
05.10.2025
Хрыч, ага, паспрабуй не ўваж, дык ён цябе, як антысавецкага .... "У Маладзечанскай вобласці яму давялося займацца не толькі камсамольскімі справамі, але і дабіваць антысавецкіх партызанаў па лясах."
Вадзім
04.10.2025
Пра зьмену ягонага прозьвішча ня ведаў. Буду цяпер казаць "прашпект Пятра Машэры"
Циник
04.10.2025
Общий результат политики: денационализация, руссификация, индустриализация, экологические проблемы, уничтожения села как основы нации, создание квазинациональной самоидентификации на основе партизанской биографии Машерова, и все ради призрачной идеи московского трона. Так себе достижения, Лайт версия Луки.
Не заслужыў ён беларускага імя
05.10.2025
Циник, а і праўда, па выніках і мэтах, чым ён адрозніваецца ад Лукашэнкі?
Яшчэ і ўласнаруч "дабіваў антысавецкіх партызанаў па лясах".
рлгык
04.10.2025
Усё ж нармальна згодна Мелказёру: Машэраў - добра ці не вырашайце слухачы самі. Пазьняк - гэта проста мем.
Таму не распісвайце артыкулаў Мікітка ўжо за вас разабраўся ў гэтым пытаньне.
Anatol Starkou
04.10.2025
На ВДНХ в Минске по случаю 60-летия БССР я представлял свою разработку, и перед открытием выставки Петр Миронович пришел на час раньше, прошел по экспонатам, чтобы быть в курсе, получил инфу и встречал гостей. Так что я видел Петра Мироновича очень близко. Среди приглашенных тогда были Валентина Терешкова и Ўладзімір Кавалёнак наш касманаўт. Я іх таксама бачыў, а з Уладзімірам мы стайка тых хто меў свае экспанаты, размаўлялі, бо ён як раз вярнуўся на Зямлю з Космасу.
1
04.10.2025
Anatol Starkou, как обыкновенный функионер, чтобы быть в курсе и не более того. Обыкновенные тактические приготовления.
Нацдэм
04.10.2025
[Рэд. выдалена]
Манкурт
04.10.2025
якога забілі ягоныя гаспадары за недастатковае манкурцтва
Sky
05.10.2025
Сравнил Машерова и Лукашенко и ужаснулся и рассмеялся одновременно. Лукашенко -недоразвитое , страшное,колхозное быдло,варюга , оставивший навозную яму. Машеров- красивый интеллигентный человек с гипнотической эмпатией, оставивший двукратное развитие страны.
Найперш не галасі!
05.10.2025
Sky, якой страны?
ad
10.10.2025
"Например, Кирилл Мазуров мог без помпы, спокойно пройтись по минским магазинам, поинтересоваться ценами, послушать, что народ говорит." Не смешите мои тапки. Цены устанавливались сверху, а народ в присутствии бугров никогда правды не скажет.
Легенда пра святога Пятра Міронавіча
Знішчэнне ўсяго беларускага - modus operandi машэраўшчыны. І тутэйшы рэжым - гэта менавіта камсамольцы брэжнеўскіх часоў, якія хацелі перамашэрыць машэраўшчыну.
Кланы утварыліся яшчэ на І з'ездзе РСДРП і далей толькі раслі разам з ростам дзяржаўнага аппарату. Вечная спрэчка і канкурэнцыя "кто больше матери Истории ценен партия или Ленин". Напрыклад, КГБ зрабіў кіно "17 мгновений весны", дзе вайну выйгралі разведчыкі. Але ў рэальнасці ўладу трымаў "армейскі клан" - маршалы, генералы і тыя хто быў пад німі. У іхных руках да смерці Брэжнева былі асноўныя рэсурсы - зброя, эканоміка, бюджэт СССР, вытворчасць, пасады. Машэраў ішоў як партызан і таму падтрымліваў ўсіх, хто піша пра вайну і немцаў. Атрымаў дарогу мастак Савіцкі, пісьменнікі Мележ, Танк, Куляшоў, быў уратаваны Быкаў, і Адамовіч таксама. Ды і хто ў нас не пісаў пра толькі што перажытую вайну? У выніку літаратараў ў пэўных межах шанавалі, давалі самарэалізоўвацца, гэткі як пазней казалі "сацыяльна творчы кантракт": ты пішаш пра ролю БССР ў перамозе, пра пакуты - у выніку ты пішаш, альбо вы пішаце пра ролю беларусаў ў СССР, значыць вы пішаце. Таму і пісалі.
Але ў той жа час закрытымі ад народа, у спецфондах і спецхранах былі усе астатнія пласты беларускай культуры і гісторыі. Калі, скажам, Гарэцкі ці Сыракомля не пісалі пра партызанаў і немцаў, то і ведаць вам пра іх строга забаронена.
Творчасць беларускіх пісьменнікаў выкарыстоўвалася Машэравам для ідэалагічных рычагоў, каб падняцца ўгару кар'еры. Кніжкі пра вайну і акупацыю, абеліскі ў кожнай вёсцы..
І тыя рычагі сапрацавалі напоўніцу як змаглі : у партызанскай БССР - цар і бог, а ў Маскву, як не стараўся, не ўзялі, бо на тых балотах фуражыравалі іншыя "партызаны" (кракадзілы).
Машэраву не дапамагло ані забарона беларускай мовы ў адукацыі на карысць "слияния нацый", ані заняпад рэстаўрацыі і разбурэнне архітэктурных помнікаў, ані ліквідацыя ў дзяржаўным і грамадскім жыцці беларускай культуры, літаратуры і мовы.
Створаны дзяржаўны падмурак пралетарскага безкультур'я, дзяржаўнага шкурнага бяспамяцтва далі трагічны вынік на выбарах 1994 года.
Кгб, мвд и армия были в балансе чтобы Политбюро себя спокойно чувствовало, никто из них ничем не рулил.
Машеров все отправлял в Москву, он даже не сопротивлялся.
В Минске все разговаривали на русском, бел.язык. был с четвертого класса, как иностранный.
По телевизору из трёх программ говорили по-белорусски только в одной с диким русским акцентом.
Я ,как простой советский ученик, не ощутил на себе никаких положительных особенностей правления Машерова. И НЕ НАДО МНЕ ЕГО НАВЯЗЫВАТЬ, КАК СВЯТОГО!!!
Это моё мнение!!!
Затое цяперака Масква як можа абараняецца ад беларускіх, хай нават болей якасных прадуктаў. Няма тамака ў сеткавых смакарах ужо й беларускага сала, цукару, розных слодычаў і слоікаў зь вельмі смачнымі й таннымі закаткамі. Усё гэта можна бачыць толькі ў спэцыялізаваных крамках па захмарных коштах.
Што з сабе ўяўляла савецкая сяльгаспадарка і яе тэхналагічны ўзровень - красамоўна адлюстроўвае г.з. "освоение целины". Гэта быў тыповы экстэнсіўны метад развіцця, і ў першыя гады рэзкае павялічэнне плошчы сяльгасзямлі на цэліне сапраўды дало імгненны прырост вырабу жыта ў СССР. Але эфект быў вельмі кароткачасовым, бо моцныя буры паўночнага Казахстана хутка знішчылі тонкі пладародны пласт на неабароненых ад іх новых нівах, ўраджайнасць на цэліне абвалілася і неўзабаве СССР пачаў набываць збожжа ў паўночнай Амерыцы.
Мрак...
У артыкуле дзіўныя і маларэальныя лічбы пра беларускую ўнутраную міграцыю.
У мяне іншыя лічбы: ў 30-х гадах 70% вясковага насельніцтва, а 30% гарадскога, у 70-х гадах, не памятаю на які год, ужо 30% вяскоўцы, а 70% гараджане. Мае лічбы з энцыклапедыі, якая спасылалася на Госкомстат БССР.
Пры перапісе 1959-га сельскага насельніцтва было 69.2%. Баланс змяніўся ў 1975-76.
А то у мяне альбо 30-я, альбо ўжо 70-я. А глыбока калупаць было лянота.
Ну і зноў жа.. Такі пераварот не можа адбыцца за 5 гадоў.
У артыкуле сапраўды памылка - падобна, што пераблытана з 1960-м.
1960. Горад 32.0%, вёска 68.0%.
1965. Горад 37.5%, вёска 62.5%.
1970. Горад 43.4%, вёска 56.6%.
1975. Горад 50.1%, вёска 49.9%.
1980. Горад 56.0%, вёска 44.0%.
1985. Горад 61.3%, вёска 38.7%.
Пры гэтым афіцыйныя лічбы ўрбанізацыі ў той час заніжаны. Жылля не хапала. Томас Ман у кнізе пра Мінск прыводзіць прыклады хаатычных самастойных пасяленняў, напрыклад, у Шэйпічах (зараз Серабранка). Ясна, што гэтыя людзі не мелі гарадскую прапіску і не былі ўлічаны афіцыйна.
Нельга і прывязваць урбанізацыю да уласнай палітыцы Машэрава. Адна з высноў Мана ў тым, што савецкае кіраўніцтва ўвесь час развіцця Мінска не тое, каб узначаліла, а наадварот, было няздольнае кантраляваць працэсы ўрбанізацыі.
І таксама думка, што "міф пра партызанскую рэспубліку быў жаданнем аўтаноміі ад Крамля".
За 15 год 1965-1980 насельніцтва вёскі паменшылася на 18.5%.
За папярэднія 15 год 1950-1965 яно паменшылася на блізкую лічбу 16.5%.
1950. Горад 21.0%, вёска 79%.
1955. Горад 26.6%, вёска 73.4%.
Тут яшчэ момант, што гэта ў працэнтных суадносінах. У абсалютных лічбах насельніцтва горада расло дынамічней за тэмпы памяншэння насельніцтва вёскі. Напрыклад 1960-1965: горад +770.4 тыс., вёска -193 тыс. Гэта значыць, што не толькі вясковыя пераязджалі ў горад, а што гарадскія нараджалі больш.
Умовы для жыцця былі дрэнныя па ўсёй краіне, але ў горадзе было лепш за вёску. І гэтая сітуацыя захоўваецца дагэтуль.
Увогуле прычына ў хуткай змене аграрнай дзяржавы ў прамысловую за XX ст. Праз рэформы, зробленыя праз гвалт, а не розум: калектывізацыю, індустрыялізацыю, на фоне войнаў і бальшавіцкага тэрору.
Машэраў тут не архітэктар урбанізацыі БССР, ён толькі адзін з выканаўцаў на адным з этапаў.
"Пятро" шмат выкарыстоўвалі класікі белліта стагоддзе таму.
І варыянт "Пятро Машэраў" з'явіўся зусім не ў гэтым артыкуле НН. Напрыклад, з такой назвай існуе гістарычны раман Славаміра Антановіча.
Пятро, Пятро, падай вядро,
Карове піць - табе вадзіць.
Старадаўняя беларуская лічылка дзіцячых гульняў.
Якраз не Пётар, а менавіта Пятро, Пятрусь.
Пятро - Пятры, Пятрылавічы Пятроўшчына.
Пятрусь - Петрусёўшчына.
Ад нараджэння Пятро, а не па заслугах, што паробіш!
А вось прозвішча Урагоў прымушае задумацца пра арыгінал.
Яшчэ "усходнікі". Не называлі іх усходнікі, называлі васточнікі і толькі так. Сапраўды была такая з'ява, непрыемная для тутэйшых, але зрэдку магло пашанцаваць на добрую настаўніцу васточніцу ў мясцовую школу.
У нас камуністы генетычна ня горшыя і ня лепшыя адносна летувіска-латышска-эстонскіх куміраў. ))
Заслуга таго ж "Саюдзіса" і персанальна Ландбергіса, што хапіла розуму і культуры дамовіцца са сваімі камуністамі, прапанаваць ім месца ў яшчэ фантомнай будучай незалежнай Летуве. Разам да агульнае мэты і мары сталі рэальнасцю.
Нас такое шчасце абмінула, мы прынцыпова не дамовіліся, мы пачалі сабачыцца і ад 1988 года дагэтуль жуём таксічнае слова "апазіцыя".
1. Пра французскія карані - міф.
2. Адметна, што каментар пра "нормального руковолителя" на расейскай, асабліва з улікам русіфікатарскай палітыкі Машэрава.
"У Маладзечанскай вобласці яму давялося займацца не толькі камсамольскімі справамі, але і дабіваць антысавецкіх партызанаў па лясах."
Буду цяпер казаць "прашпект Пятра Машэры"
Яшчэ і ўласнаруч "дабіваў антысавецкіх партызанаў па лясах".
Машэраў - добра ці не вырашайце слухачы самі.
Пазьняк - гэта проста мем.
Таму не распісвайце артыкулаў Мікітка ўжо за вас разабраўся ў гэтым пытаньне.
Не смешите мои тапки. Цены устанавливались сверху, а народ в присутствии бугров никогда правды не скажет.