Віктар Шалкевіч пра «Жлобскую нацыю»: Пазняк хранічна не пераносіў гэтую песню
Сёння гродзенскаму барду — 60 год.
Пачатак 90-х гадоў — час, пра які згадваюць па-рознаму. Для каго гэта — бяда, катастрофа, няма каўбасы, а для каго — самы лепшы час свабоды, надзеі, новага жыцця і адраджэння Беларусі.
Для людзей з другой групы адным з сімвалаў часу быў бард з Гродна Віктар Шалкевіч. Нават яго сцэнічная манера — апантаная, завадная, гучная — да той эпохі была проста немагчымая ў публічнай прасторы.
І самы першы хіт Шалкевіча — «Добрай раніцы, жлобская нацыя!», візітоўка, самы скандальны яго твор, народжаны якраз у 1991 годзе — выклікаў бурныя эмоцыі.
Здавалася б, нацыя адраджаецца, наперадзе светлая будучыня, мова вяртаецца, незалежнасць прыходзіць, свабоды ўсё болей і болей. А тут бац — і называюць «жлобскай нацыяй»!
Праз гады Шалкевічаў выраз стаў устойлівым, выкарыстоўваецца ў прэсе, дае назвы артыкулам і па-ранейшаму выклікае дыскусіі. Пра тое, адкуль узялася песня, расказвае аўтар:
— Жылі мы калісьці, «прыпяваючы», у БССР, і аднойчы дажыліся да развалу. Мусілі і беларусы прызнаць сваю незалежнасць, цягнучыся ў хвасце за суседзямі, трэба было пачынаць нешта рабіць, будаваць. Пачынаць трэба было з падмурку, і цэгла за цэглай складаць у незалежнай дзяржаве незалежную, новую беларускую культуру.
Згадаць той час — былі спевы Данчыка, песні Сокалава-Воюша, харошыя і годныя спевы, але гэтага было катастрафічна мала!
І многія з маіх аднагодкаў тады ўзялі ў рукі гітары, пачалі наўпрост, сваімі словамі казаць і спяваць са сцэны. На конкурсы бардаўскай песні у мінскім Доме літаратара з’яжджаліся сотні маладых дзяўчат і хлопцаў. Песні ў іх былі розныя — і добрыя, і абы-што, але ж удзячная публіка ў зале аднолькава горача пляскала ўсім толькі за тое, што гэта было па-беларуску!
Дарэчы, тады ўваход на ўсе беларускамоўныя мерапрыемствы быў бясплатны.
І праз гады мне нават адзін з прамоўтараў скардзіўся, наколькі цяжка было пасля таго перыяду прывучыць народ плаціць за білеты на канцэрты айчынных выканаўцаў.
Песні ў мяне тады нараджаліся у галаве на раз, спантанна, лёгка і весела.
Так было і са «Жлобскай нацыяй», год быў прыкладна 91-ы. Памятаю, што словы прыпева з’явіліся, калі я некуды хутка ішоў, радкі самі выплылі адзін за адным —»Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца узыходзіць лупатае…». А потым трэба было проста сесці за стол і накрэсліць на паперы тое, што табе Нехта надыктаваў…
Калі я на пачатку 90-х выконваў «Жлобскую нацыю» — абыякавых не было. Хто весела пляскаў у далоні, а хто і скандаліў — праблемы пачаліся адразу!
У мінскім Палацы прафсаюзаў на сцэну ўварвалася абураная жанчына з крыкам: «У вас ізврашчоннае сазнаніе! Беларусь адраджаецца!»
Потым я даведаўся, што гэта была спадарыня Галіна Прыма, дырэктарка першага беларускамоўнага садка ў Менску, якая праз пэўны час… «зваліла» ў Амерыку, скарыстаўшыся нагодай!
Гледачы і слухачы ў зале таксама часта касавурыліся, і патрабавалі больш пазітыву. Наіўныя людзі…
Час усё потым расставіў па сваіх месцах. У найлепшыя гады «Жлобская нацыя» гучала на Беларускім радыё, а пры канцы 90-х кіраўніцтва Гродзенскай тэлерадыёкампаніі адмыслова збірала планёрку: ці пускаць песню ў эфір. Большасцю галасоў не пусцілі.
Наколькі я ведаю, сам Зянон Станіслававіч хранічна не пераносіў ані гэтае песні, ані маёй сціплай творчасці. Адным словам, валілі і левыя, і правыя.
Ніколі ў жыцці не ставіў сабе мэту кагосьці абразіць ці павучыць — без мяне хапае вучыцеляў і правадыроў. Проста мастацтва — гэта адначасова і люстэрка, і павелічальнае шкло. Другое нават больш, чым першае. Пра «сінь-васількі» кожны, каму не лянота, можа скласці і заспяваць — а паспрабуйце рэзка і ў вочы!
Зусім нядаўна гурт «Белавежская пушча» перасьпяваў «Жлобскую нацыю», пераспяваў па-свойму. Мне спадабалася не таму, што пра мяне памятаюць, проста гэтыя маладыя людзі недзе з той самай плыні, з якой выйшаў і я.
Першы свой альбом «Правінцыя» — дзе была і «Жлобская нацыя», я запісаў у 1992 у Доме культуры мястэчка Азёры. Бытавы савецкі магнітафон дрэнна выцер папярэдні запіс, і праз некаторыя мае песні прабіваўся Pink Floyd.
Нягледзячы на гэта, касеты з «Правінцыяй» выдатна прадаліся на «Басовішчы-92», я там «навыў» песнямі на харошую фірмовую куртку для жонкі. І пасля вырашыў, што ўсе тыя кампазіцыі варта пакрысе перазапісаць у лепшай якасці. У тым ліку і «Жлобскую нацыю». Прайшло 28 гадоў — новае гучанне, новыя тэхнічныя магчымасці. І песня як новая. Яе просяць, і я з задавальненнем выконваю.
Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Мінску — 16 лютага ў Палацы прафсаюзаў.
23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны1313
Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём55
Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру1010
У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам22
32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер
32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве4242
Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве42
Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам1111
Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам11
У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей3939
У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні1717
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17
Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны3939
Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39
МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках66
МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6
«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач1616
«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16
Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»1919
Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў88
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8
«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам77
«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7
«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі77
«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7
«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў2121
«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21
У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?22
У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2
Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны1010
Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10
Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі1919
Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19
«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля88
«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля8
«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16
Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19
Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2
Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8
Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3
«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7
Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11
«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7
Каментары