Грамадства2929

«Называлі прастытуткай». Піяршчыца напісала кампліментарную калонку пра Марыю Васілевіч — і атрымала рэакцыю ў сацсетках

Піяршчыца Ганна Мірочнік апублікавала калонку на партале Tut.by пад гучным загалоўкам «Феномен Марыі Васілевіч. Чаму мы не любім прыгожых і паспяховых». У ёй пра тое, як несправядліва цкуюць міс Беларусь праз яе знешнасць і адмаўляюцца паверыць, што мілавідная дзяўчына можа ўсяго дасягнуць сама.

«Колькасць памыяў, якая вылілася за апошнія пару месяцаў на «нашу прыгажуню», заслугоўвае статусу сацыяльнага феномена. І пакуль лаялі Васілевіч, не заўважылі, што ў яе, апроч знешнасці, ёсць добрая адукацыя, размоўная ангельская і жаданне дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу», — піша Ганна Мірочнік.

Яна дадае, што ў Еўропе, дзе маладыя асобы займаюць высокія дзяржаўныя пасты, гэта нікога не бянтэжыць.

«Марыя нявольна трапіла ў цэлы шэраг балючых месцаў: стала першай прыгажуняй краіны, зрабіла афіцыйную ўладу саюзнікам, а не супернікам, працягнула весці сябе як прыгожая жанчына і пры гэтым засталася даступнай для дыялогу», — піша яна пра спадарожніцу Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гэтай калонкі абураныя і не згодныя з меркаваннем чытачы пачалі атакаваць піяршчыцу ў сацыяльных сетках.

«Народ, я ж не ваша мама — мне напляваць, чым канкрэтна вас не задаволіў матэрыял. А загаджаныя незнаёмымі людзьмі асабістыя паведамленні адцягваюць ад працы», — выказалася Ганна Мірочнік у сябе на старонцы.

Рэпутацыйны тэхнолаг Ганна Мірочнік. Фота з Фэйсбука.

«Быў калектыўны набег, які дайшоў нават да забытага профілю ў «Аднакласніках», — дзеліцца яна з «НН». — Пішуць рознае. Асноўны пасыл: «Як сумна, што мы ўсе непрыгожыя і сталыя. Эх, куды нам». Некаторыя давалі парады, як зрабіць тэкст цікавейшым і «глыбейшым». А я вельмі не люблю, калі парадамі дзеляцца без запыту.

Што тычыцца бруду, то прастытуткамі называлі і мяне, і Марыю. Гэтыя каментатары пайшлі ў бан адразу, іх допісы я зацерла. У мяне на старонцы трэба выбіраць фармулёўкі, не хачу з яе рабіць трыбуну для чужога хамства».

Яна таксама тлумачыла, што персона Васілевіч была прыведзена для нагляднасці — на яе месцы магла апынуцца любая, «для гэтага не абавязкова збіраць кавуны і танчыць з прэзідэнтам».

Аб публікацыі піяршчыца не шкадуе.

«Я ж вопытны спецыяліст, ведала, як будзе «прыгараць». Так і выйшла».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць