У ізаляцыі пад наглядам медыкаў знаходзяцца 224 чалавекі з падазрэннем на каранавірус
Усяго на 13 сакавіка пад наглядам медыкаў у ізаляцыі ў стацыянарах знаходзяцца 224 чалавекі, якіх шпіталізавалі з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 13 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Алена Богдан.
Нагадаем, што ў Беларусі выяўлена 27 выпадкаў каранавіруса.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары