Грамадства33

У арыштаванага аператара Сяргея Ціханоўскага прайшоў ператрус. Канфіскавалі два кубкі

Арцём Сакаў падчас суда ў Магілёве ў маі

Арцёму Сакаву, які працаваў аператарам арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага, выставілі абвінавачанне па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аператара затрымалі ў Гродне 31 мая каля 23.00. Пазней перавялі ў Мінск, піша «Радыё Свабода».

Цяпер Арцём Сакаў, як і Ціханоўскі і яшчэ 7 ягоных паплечнікаў, знаходзіцца ў мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Маці Арцёма жыве ў Карме Гомельскай вобласьці. У яе прайшоў ператрус.

«Не ведаю, што яны шукалі… Але забралі толькі два кубкі з лагатыпам «Краіна для жыцця». Следчы з намі не звязваўся. Адзінае, што паведаміў, што Арцёма ўзялі пад варту», — сказала «Свабодзе».

Яна кажа, што на відэа з інцыдэнту ў Гродне добра відаць, што Арцёма не было побач ў момант здарэння, ён стаяў далей.

«Але пра што казаць, калі яны [міліцыя] хапалі людзей з-за столікаў, якія збіралі подпісы? Арцём, наколькі я ведаю, цяжка гэта перажывае. Гэта ўсё вельмі цяжка. Але ўсе, хто нас ведае, падтрымліваюць нас», — дадала Ларыса.

Сям’я наняла адваката, вазілі ў СІЗА перадачы для Арцёма.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей10

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць