Свет55

Квасьнеўскі: Ва Украіне аднаўляецца палітычны пераслед

Ва Украіне з'явіліся прыкметы пераследу палітычных апанентаў праз суды. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага і былога спікера Еўрапарламента Пэта Кокса. Яны ў 2012—2014 гадах узначальвалі маніторынгавую місію Еўрапарламента па палітычных працэсах ва Украіне, піша bbc.com.

«Калі гэты курс возьме верх, дэмакратыя і правапарадак ва Украіне стануць першымі ахвярамі. Яны з'яўляюцца ключавымі элементамі супольных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў аснове імкнення Украіны ў ЕС і НАТА», - папярэджваюць яны.

На іх думку, падзеі ва Украіне сведчаць аб разбурэнні стандартаў і «постмайданны рэвізіянізм».

«Набліжэнне мясцовых выбараў дадае алею ў агонь нашых турбот, калі мы становімся сведкамі пераследу палітычных апанентаў праз сістэму правасуддзя, а не скрыню для галасавання», — гаворыцца ў заяве Кокса і Квасьнеўскага.

Яны заклікаюць змагацца з палітычнымі апанентамі на дэбатах і выбарах, але не ў судах.

У інтэрв'ю BBC ў верасні 2019 года Квасьнеўскі папярэдзіў, што рэакцыя на палітычны пераслед Пятра Парашэнкі ў Еўропе будзе вострай.

«Парашэнка быў партнёрам, паважаным партнёрам многіх лідараў у Еўропе, яны не будуць сядзець і глядзець. Калі гэта будзе суд, калі будуць доказы — гэта іншая справа, але калі гэта робіцца з палітычнай матывацыяй, то, вядома, усе гэтыя людзі будуць гучна пра гэта казаць», - адзначыў ён.

1 ліпеня Пячэрскі суд Кіева не змог абраць меру стрымання Пятру Парашэнку ў выглядзе асабістага абавязальніцтва з'яўляцца па выкліку следчага і не выязджаць са сталіцы. Пасяджэнне перанеслі на 8 ліпеня.

Пракуроры просяць абавязаць яго з'яўляцца на допыт і ў суд, не выязджаць за межы Кіева без дазволу следчага, а таксама здаць замежны пашпарт.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс6

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Былы віцэ-прэм'ер з урада Румаса чацвёрты год не можа прадаць катэдж у Драздах. Але цану паднімае8

У Аўстрыі пятыя суткі шукаюць зніклага месяц таму 19‑гадовага беларуса. Вось што кажа сям’я13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс6

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць