Меркаванні3636

Саннікаў параіў штабу Бабарыкі вывучыць слова «пратэст»

У сябе ў фэйсбуку піша Андрэй Саннікаў. 

Ёсць у нас няпісанае правіла: пры дыктатуры, калі чалавек трапляе ў турму за палітыку, — адкінь свае рознагалоссі з ім і біся за яго, як за свайго найбліжэйшага паплечніка.

Гэтае правіла не адразу было прынята ў Беларусі, але, калі яго зразумелі, мы многіх змаглі выцягнуць з-за кратаў, супольнымі намаганнямі.

Хто мы?

Тыя, каго Аляксандр Лукашэнка і кожны палітычны неафіт наровіць абазваць маргіналамі.

Тыя, каго больш за ўсё баіцца Лукашэнка, таму што не за грошы, таму што прынцыпова, таму што да перамогі Беларусі, а не якога-небудзь чарговага чараўніка.

Правіла гэта выключае крытыку таго, хто за кратамі, калі ён «палітычны». Выцягнем — разбяромся.

І хопіць ужо вынаходзіць тухлыя канструкцыі тыпу «па-за палітыкай», «над сутычкай» або «свет не такі чорна-белы, якім ён вам падасца, калі вы з ім бліжэй пазнаёміцеся».

Пры дыктатуры любы нясмелы рух у бок ад дыктатара з самымі добрымі намерамі дапамагчы гамункулу выглядаць чалавекам трактуецца як уцёкі і караецца прама прапарцыйна страху кіраўніка.

Так што, як вы сябе ні назавяце, вы ўжо даўно палічаныя і запісаныя ў апазіцыю, тую самую, якая вас так палохае. Дык, можа, хопіць віхляць?

Па-мойму, пры дыктатуры — гэта абавязак кожнага чалавека, які не разгубіў яшчэ маральныя арыенціры, якраз быць у апазіцыі. А вось тыя, хто «над сутычкай», чагосьці там менеджары, якраз хітруюць. Па большай частцы яны працуюць на рэжым, атрымліваюць зусім пэўныя дывідэнты ад дыктатуры, якія вылічваюцца зусім канкрэтнымі сумамі і жыццёвымі выгодамі.

Я аб тым, што трэба тэрмінова вызваляць усіх палітвязняў, усім светам і ўсімі даступнымі метадамі.

Толькі вось я зусім не бачу, што каманда Віктара Бабарыкі сапраўды імкнецца вызваліць яго і Эдуарда. Дарэчы, у гэтай каманды вельмі цікавы стыль зносін: яны ніколі не называюць ніякіх імёнаў. Для іх быццам бы не існуе нікога за межамі іх свету, не існуе гісторыі супраціву ў Беларусі. Не існуе людзей, якія аддалі жыцці за свабоду Беларусі.

Я таксама буду прытрымлівацца іх стылю, тым больш што і іх імёны чамусьці не выдаюцца, за рэдкім выключэннем.

Дык вось гэтая «самая крутая каманда» нічога не рабіла і не робіць для вызвалення свайго лідара. Яны староняцца не толькі слоў «апазіцыя» або «дыктатура», іх палохае сама згадка пратэстаў. Сотні тысяч подпісаў былі цынічна выкінутыя злачынцамі з ЦВК у смецце — і дзе рэзкая рэакцыя? Дзе заклік да людзей нешта рабіць, а не адседжвацца?

А гэта ж не подпісы за «каманду» і нават не за Бабарыку. Гэта подпісы людзей за змену ўлады ў Беларусі.

Увогуле, маё ІМХО, як цяпер кажуць, няма там ніякай каманды, і сядзець Віктару Бабарыку доўга, калі не пачне з'яўляцца разуменне сярод яго штаба, што трэба дзейнічаць, а не выварочваць пальцы сэрцайкам.

Для пачатку добра б вывучыць такія словы: дыктатура, пратэст, Плошча, палітзняволены, санкцыя. 

І не баяцца іх прамаўляць.

А яшчэ, можна па складах: Ці-ха-ноў-скі, Стат-ке-віч, Се-вя-ры-нец, Мі-ка-лай-чык.

Тады імёны неафітаў могуць стаць такімі ж гераічнымі. Сваю крутасць можна лёгка даказаць і паказаць у той сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся. Галосна і не баючыся.

Ператварэнне неафіта ў героя выдатны тым, што зваротны працэс немагчымы.

Час ратаваць Беларусь, заадно выратуем і Бабарыку.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?3

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў5

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць