Грамадства

«Паступаюць пагрозы на мабільны нумар». Вайскоўцы са «справы Шутава» ў Брэсце патрабуюць закрыць працэс

Аб гэтым пацярпелыя Гаўрылаў і Галіцын заявілі на другі дзень працэсу. Яны сцвярджаюць, што турбуюцца аб уласнай бяспецы, піша Радыё Свабода.

Суд па справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава пачаўся ў Брэсце ў аўторак. На ім у якасці пацярпелых знаходзяцца вайскоўцы мар’інагорскага спецназа (вайсковая частка № 89417) Раман Гаўрылаў і Арсеній Галіцын.

У працэсе былі агучаныя некаторыя іх даныя, а таксама імёны і месца службы. Высветлілася, што менавіта Раман Гаўрылаў стрэліў у Генадзя Шутава і забіў яго.

Чытайце:
«Хацеў стрэліць у перадплечча». Вайсковец, які 11 жніўня забіў Генадзя Шутава, даў паказанні

Закрыць працэс пацярпелыя спрабавалі яшчэ да пачатку слуханняў. Яны падыходзілі да сакратара і патрабавалі пусціць у залу толькі «правільных людзей». У выніку іх просьба не была задаволеная, у залу трапілі журналісты і родныя, сябры абвінавачаных Шутава і Кардзюкова.

«Хачу заявіць хадайніцтва аб вядзенні закрытага судовага пасяджэння ў сувязі з неабходнасцю гарантавання бяспекі пацярпелых, — заявіў суддзі Арсеній Галіцын адразу на пачатку пасяджэння. — Нам паступаюць пагрозы на мабільныя тэлефоны з невядомых нумароў. «Як жывецца тваім бацькам, як ім спіцца? Добра? Цябе знойдуць, мы цябе прыкончым», — працытаваў Галіцын паведамленні са свайго тэлефона.

Ён таксама паведаміў, што пагрозы пачалі прыходзіць яму адразу пасля завяршэння першага дня пасяджэння. Другі пацярпелы, Раман Гаўрылаў, таксама расказаў пра пагрозы ў свой адрас і папрасіў закрыць суд.

Хадайніцтва пацярпелых падтрымаў пракурор Генадзь Буры, супраць выступіў абвінавачаны Кардзюкоў і дачка абвінавачанага Генадзя Шутава Анастасія. Суддзя Святлана Крэмянёўская пасля кароткай нарады ў хадайніцтве адмовіла, суд працягваецца ў адкрытым рэжыме.

Каментары

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць