Здарэнні

«Мы там увесь час давалі канцэрты». Хто спяваў «Воіны сьвятла» ў ізалятары?

У сеціве з'явілася аўдыя праслушак з ізалятара: на ім мужчыны ва ўсю моц спяваюць «Воіны святла» Ляпісаў. Сцвярджалася, што гэта адбывалася ў адной з камер мінскага СІЗА на Валадарскага ў жніўні 2020 года. Насамрэч, спявалі вязні ізалятара ў Любані. «Наша Ніва» пагаварыла са спеваком. Ім аказаўся Уладзімір Шыла — вядомы салігорскі актывіст. 

Уладзімір Шыла

«Мяне затрымалі 9 жніўня 2020. На наступны дзень быў суд, па двух пратаколах пакаралі 25 суткамі. Але ўсе я не дасядзеў, праз некалькі дзён пасля выбараў людзей пачыналі выпускаць, і праз тыдзень мяне таксама выпусцілі, — расказвае Шыла. — Але ж пазней зноў затрымалі з фармулёўкай, што тыя суткі ўсё ж трэба дасядзець. 

І першы, і другі раз я сядзеў у ізалятары ў Любані. Сядзеў разам са старшынёй Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалаем Зіміным і страйкоўцам «Беларуськалія» Анатолем Бокунам.

Умовы былі цалкам нармальныя, міліцыя ставілася па-чалавечы. Не білі, не забіралі матрацы і бялізну. Да нас закінулі нейкага хлопца, дык ён здзівіўся: «Ого, а вы тут можаце ўдзень спаць?» А нам не тое, што не забаранялі — гэта ўвогуле не абмяркоўвалася, было дазволена па змоўчанні. 

Перадачы прымалі ўвогуле хоць кожны дзень, прычым перадавалі і садавіну-гародніну, якую нельга было, проста прасілі да раніцы яе з’есці. 

Што тычыцца спеваў, то мы ўвесь час давалі там канцэрты. Спявалі і «Воінаў Святла», і «Грай», і «Магутны Божа» — быў пэўны рэпертуар. Ніхто нічога нам не казаў. Зноў жа па змоўчанні было дазволена. Забаронаў не выказвалі і заўваг не рабілі.

Мы выдавалі гадзінныя канцэрты, з суседніх камер нават рабілі замовы. 

Канечне, ніхто не думаў, што праз год у ізалятарах будзе так жорстка. Але і ў жніўні 2020 было зразумела, што калі адразу пытанне не вырашылася, то далей будзе няпроста і не хутка. Ды і ў той жа Любані, ужо ў верасні стаўленне работнікаў да вязняў паціху пачало мяняцца з таго лагоднага, якое было ў жніўні.

Але што ў 2021 можа быць так — гэта проста немагчыма было ўявіць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці11

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці11

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць