Грамадства

«Гэта ўсё ГУБАЗ зрабіла. А мы ні**я, аказваецца». З'явіліся запісы, дзе голас, падобны да міліцэйскага чыноўніка, скардзіцца на калег

На запісе голас, падобны да намесніка начальніка крымінальнай міліцыі Мінскай вобласці Ігара Качалава, кажа пра тое, што заслугі простых супрацоўнікаў прысвойвае абласны ГУБАЗіК. Адказвае яму голас, падобны да начальніка крымінальнай міліцыі Мінскага РУУС Валерыя Валасюка.

«Уладзіміравіч, ведаеш, я тое ж самае, мне вось, б***зь, як мужыку, як афіцэру гэта зусім незразумела, калі па-бабску за спінай там, б***зь, сказаць: «Я, гэта я зрабіў, больш ніхто!» — кажа голас, падобны да Ігара Качалава.

«Наша роля такая, яна ім вельмі зручная»

Голас, падобны да Валерыя Валасюка, скардзіцца, што супрацоўнікі павінны не проста напісаць рапарт, а яшчэ і сведчыць у судзе. Пры чым, як падаецца, па пратаколах, у якіх адлюстравана не тое, што было насамрэч.

«Я ў ізалятары з адным камунікаваў па гэтай тэме. Ён мне: «Прабачце мяне, я зайшоў, мяне ў адрасе (у кватэры ці ў доме — заўв. НН) адразу ж паклалі, а там (у пратаколе — заўв. НН): «Не даваў пашпарт, аказваў непадпарадкаванне, супраціўленне».

Я ж міліцыянера бачу, які даваў супраць мяне паказанні ў судзе. Блін, ну гэта ўвогуле, як так? (…)

Ладна мы б прыехалі ў Смалявічы, напісалі і з’ехалі б. Мне трава не расці. Але яны ж там працуюць бараўлянскія апера».

«Наша роля такая, яна ім вельмі зручная, што тыпу ГУБАЗ выконвае функцыю(…), — працягвае голас. — То-бок мы робім усю тэхнічную работу, чарнавую. Мала таго, што чарнавую, дык яшчэ і нязручную.

А карыстаюцца неяк яе вынікамі зусім іншыя людзі. Мала таго, што карыстаюцца (мы ж нічога не просім узамен), так яшчэ і карыстаюцца так, што «гэта мы зрабілі».

Фота носіць ілюстрацыйны характар

«І пра нас ніхто не ўспомніў»

«… На жаль, ведаеш, гэта падобна на апошнія палітычныя дзеянні. Вось хто падае, так яно і ўспрымаецца (…), — кажа голас, падобны да Ігара Качалава. — (…) Тое, што я ў Дзяржынску паўтара тыдні прасядзеў, б***зь, тое, што пагасілі Дзяржынск, аказалася, што гэта толькі ГУБАЗ там працаваў.

І пра нас ніхто не ўспомніў. Ні пра нас, ні пра дзяржынскіх супрацоўнікаў і ўчастковых, б***зь. Ні пра тое, што там паўсюль вобшукі выносіліся дзяржынскімі. Што аналагічна выступаюць у судах, асуджаюць дзяржынскія. А гэта ўсё зрабіў ГУБАЗ. 

А знайшлі там вось сімволіку, там, чат нейкі закрылі — гэта ўсё ГУБАЗ зрабіла. А мы ні**я, аказваецца, не зрабілі.

На жаль, гэта выгадная пазіцыя. Але гэта пазіцыя такая, скоцкая. Так ніхто не робіць, гэта не па-мужчынску. Я Федарцу (начальніку 10-га ўпраўлення ГУБАЗіК па Мінскай вобласці) учора, б***зь, сказаў, што не буду з ім працаваць, а далей, увогуле, не буду з ім нават размаўляць»

«Пакараць дзяжурнага, па ходу. Што доўга ехалі да супрацоўніка ГУБАЗіК»

Таксама на запісе галасы абмяркоўваюць і выпадак з супрацоўнікам ГУБАЗіК, які жыве ў Бараўлянах. Да яго пагрукалі ў дзверы, і ён патэлефанаваў у міліцыю. Выглядае на тое, што нарад ехаў не так хутка, як таго хацелася б.

«Тут неяк гэта сказілі, перадалі на ўзроўні ГУБАЗ міністру. Той сказаў назначыць службовую праверку і пакараць дзяжурнага, па ходу. Што доўга ехалі, па ходу, да супрацоўніка ГУБАЗіК», — кажа голас, падобны да Валерыя Валасюка.

«Ах**ць», — пракаментаваў голас, падобны да Ігара Качалава.

«Сцяг знаходзяць, на балкон — сфатаграфавалі, на**й-бл***ь, вось вісеў»

Таксама падчас размовы галасы абмярковаюць, як павінны паводзіць сябе супрацоўнікі падчас вобшуку, абмяркоўвалі вярбоўку, абавязковае выманне тэхнікі і гэтак далей. 

«Яны выкідваюць, на**й-бл***ь, сцяг знаходзяць, на балкон — сфатаграфавалі, на**й-бл***ь, вось вісеў, на**й-бл***ь. Закідваем, да і ўсё, — кажа голас, падобны да Качалава. — Пажадана, каб гэтыя людзі, калі яны прадстаўляюць для нас БЧБшную гэту цікавасць, пажадана, каб яны заехалі ў ІЧУ адпачыць. То-бок, адпаведна, калі па сімволіцы — 23.34.

Групы праінструктаваць. Нікому нічога не прабачаем больш. Пагрукалі ў дзверы, дзверы не адчыняюць — гэта непадпарадкаванне. Там штосьці пыкінуў, бл***ь, штосьці не захацеў прапусціць у пакой — непадпарадкаванне. На гэта ўсё звяртаць увагу, пажадана запісваць на рэгістратар.

То-бок не прабачаем, як раней, ай, ну ладна, давайце тлумачыць штосьці. Там трэба зрабіць, там трэба яшчэ, вы абавязаныя. Усё, скончыўся той час.

Працуем дакладна, жорстка, бл***ь, і ўсё павінна сканчвацца пратаколам. Альбо 23.34, альбо непадпарадкаванне. Ну, ужо ў крайнім выпадку, калі паводзіць сябе як пушысты, ну, што ты зробіш? Так? Прывозім, разглядаем тут, пратаколы складаем, разглядаем у ІЧУ пажадана. Усё, і будзе прыгажосць. 

На вобшуку звяртаем увагу і забіраем усю аргтэхніку. Тэлефоны, камп’ютары, ноўтбукі. Пажадана, каб можна было залезці ў іх адразу і паглядзець: што там ёсць, якія месенджары, выгрузкі парабіць з іх. Каб мы ўяўлялі, што за ён».

«Калі гэта «Пагоня», значыць, ён не павінны там працаваць»

Са злітага запісу вынікае, што ў ІЧУ ёсць спецыяльныя людзі-выведнікі, якіх падсаджваюць у камеры. 

«Я вось гляджу, у вас затрымлівалі дзядзьку такога 56-га года, у ІЧУ закінулі. (…) Мяне цікавіць праца «па нізу» ўнутры камер. Мы яго падключылі, не падключылі, што там у нас з чалавекам?» — кажа голас, падобны да Качалава. Таксама ён распараджаецца, што рабіць з затрыманым у Валожынскім раёне. 

«Гэты чалавек павінен быць максімальна адпрацаваны, ён у дзяржаўнай арганізацыі працуе. Удакладні, што там за налепкі былі, калі гэта «Пагоня», значыць, ён не павінны там працаваць», — адзначае голас.

***

На дадзены момант МУС ніяк не пракаментавала наяўнасць падобных «зліваў». Як толькі ведамства дасць свой каментар, мы яго абавязкова апублікуем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі6

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі6

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць