Грамадства

«Напісала, што ён абаср…ся і абняславіўся». На маці-адзіночку з Івацэвічаў зноў завялі справу за абразу міліцыянера

На Вольгу Кронду, якая жыве ў Івацэвічах і адна гадуе дзіця, завялі новую крымінальную справу паводле 369-га артыкулу за зьнявагу міліцыянта Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко, піша Свабода.

У жніўні 33-гадовую Вольгу Кронду ўжо судзілі за абразу гэтага ж міліцыянта. Справу разглядалі ў закрытым працэсе на просьбу пацярпелага. Тады падставай для перасьледу сталі некалькі смайлікаў «какашка», якія жанчына пакінула пад фатаздымкам міліцыянта.

Суд пакараў яе двума гадамі хатняй «хіміі», таксама яна мусіць выплаціць сілавіку 2000 рублёў у якасьці маральнай кампэнсацыі.

Чытайце падрабязней:

Маці-адзіночцы з Івацэвічаў пагражае 3 гады хіміі — за смайлікі з гаўняшкай

Праз смайлік з гаўняшкай пад пастом пра міліцыянера ў маці-адзіночкі апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар

Суд над маці-адзіночкай з Івацэвічаў за смайлік-гаўняшку зрабілі закрытым

Вольга абскардзіла гэты прысуд, але 28 верасьня абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Цяпер жанчына папрасіла суд даць ёй магчымасьць выплачваць кампэнсацыю міліцыянту ў растэрміноўку, бо ня мае такіх грошай. Яна працуе рамесьніцай, гадуе чатырохгадовую дачку.

Сьледчы выдаў Вользе Крондзе пастанову пра абмежаваньне выезду за межы Беларусі. Хаця выезд і так быў абмежаваны яшчэ ў красавіку ў сувязі з адбыцьцём ёю «хіміі».

Цяпер жанчына зноў зьяўляецца падазраванай у злачынстве паводле 369-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Як гаворыцца ў дакумэнце, 3 і 4 жніўня, знаходзячыся ў кватэры, праз тэлефон у тэлеграм-канале «Салідарнасьць. Івацэвічы» яна разьмясьціла публікацыі, якія «прыніжаюць гонар і годнасьць асобы прадстаўніка ўлады, опэрупаўнаважанага Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў».

«Калі мне вынесьлі прысуд у жніўні ў івацэвіцкім судзе, я пакінула 4 жніўня ў тэлеграм-канале зварот да гэтага Куцко і напісала, што ён «абаср…ся і абняславіўся». 19 жніўня днём мяне зь дзіцем вылавілі ў горадзе, у банку, пасадзілі ў машыну, прывезьлі дадому, зрабілі ператрус. Зноў забралі тэлефон на экспэртызу, — кажа Вольга. — І вось на мінулым тыдні ў сераду прыйшоў сьледчы з позвай на допыт у пятніцу 8 кастрычніка».

Вольга адмовілася ад дачы паказаньняў. Падчас размовы сьледчы не дазволіў ёй зрабіць аўдыёзапіс на тэлефон. Яна даведалася, што пакрыўджаны міліцыянт зноў напісаў на яе заяву, а 17 жніўня зрабілі экспэртызу яе камэнтароў.

«Паводле экспэртызы, якую праводзілі ў Берасьці, знайшлі зьнявагу, прыніжэньне гонару і годнасьці ў слове «абаср…ся», — кажа Вольга. — Цяпер мне сказалі празь месяц чакаць выкліку. Я ў шоку, што ён напісаў паўторную заяву. Я напісала зварот у агульным чаце, пры чым тут выкананьне службовых абавязкаў? Я яму напісала як чалавеку. Я напісала, што ня згодная з экспэртызай, што ў слове «абаср…ся» я ня бачу зьнявагі і прыніжэньня гонару і годнасьці», — кажа Вольга Кронда.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць