Грамадства

Жонка бізнэсмена Юрыя Данькова: «Такі Апалон, на сэрца ніколі не скардзіўся, а тут не вытрымала»

Бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік легендарнага «Данькоў-клуба», памёр ад каранавіруса. Мужчыну было 58 год. Жонка Людміла расказала пра яго апошнія дні ў бальніцы. Яе і Данькова лячылі ў Гомелі.

Юры Данькоў у верасні гэтага года. Фота з яго старонкі ў Facebook.

«Тэмпература 40 у Юры некалькі дзён трымалася. Мы з ім разам захварэлі і тыдзень да бальніцы былі дома. У мяне неяк лягчэй прайшло, а Юрыю станавілася толькі горш і горш. Прыходзілі дактары з паліклінікі, але адэкватнага лячэння назначана не было.

Напэўна, гэта інтэрны з універа — маладыя, нявопытныя. Адзін доктар нават пры нас тэлефанаваў кансультавацца з некім, — уздыхае Людміла. — Тры разы я хуткую выклікала — яна прыехала толькі на трэці дзень да нас.

У Гомелі ўсе бальніцы забітыя. Таму Юрыя шпіталізавалі туды, дзе былі месцы — у абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны. Ён там апошнія дні свае правёў…

У бальніцу ён патрапіў 27 верасня. Паклалі ў агульную палату, а 2 кастрычніка яму стала горш, упала сатурацыя, і яго перавялі ў рэанімацыю. 10 дзён ляжаў на ШВЛ. Яго не стала 13 кастрычніка. Арганізм знясілеў, не вытрымаў…

Канкрэтнай прычыны дактары не кажуць — проста аслабела сэрца. Я здзіўлена, бо калі вы ўяўляеце Юрыя Данькова, гэта проста Апалон, такі мужчына здаровы, дужы. На сэрца ён ніколі не скардзіўся».

Данькоў толькі два гады таму выйшаў з турмы, дзе правёў 7 год. Яго асудзілі па некалькіх артыкулах, сярод якіх ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў. Да пандэміі працаваў у турызме.

«Першы час пасля вяртання адтуль, зразумела, была адаптацыя, аднаўленне, — згадвае жонка. — Бо за сем год, што ён там правёў, і тэхналогіі далёка наперад крочылі, і ўзровень жыцця. Ён па сутнасці першы год рэабілітаваўся.

Але такі чалавек дзейны і энергічны, як Юра, не сядзеў без справы, паралельна шукаў нейкія бізнэсы. Хацеў сябе прымяніць у такіх кірунках, як зялёная энергетыка, будаўніцтва дамоў з металапрофілю. Гэта перспектыўны кірунак — мы з ім нават у Турцыю ездзілі, станкі разглядалі для вытворчасці.

Пасля ўсяго, што з ім здарылася, ён вельмі асцярожна да клубнай сферы ставіўся. Толькі як госць бываў. Так, каб самому аднаўляць — ведаю, што не планаваў».

Развітанне з Юрыем Даньковым адбудзецца ў нядзелю 17 кастрычніка а 12-й гадзіне ў Мінску, у рытуальнай зале на Альшэўскага, 12.

***

Юрый Данькоў у мінулым валодаў Dankoff Club. Клуб раней знаходзіўся на вуліцы Мяснікова 25. Па гэтым жа адрасе знаходзіўся стрыптыз-клуб «Vенецыя», рэстаран Dankoff Club, салон прыгажосці і спа-салон For Men. Больш за 20 год комплекс быў адным з буйных забаўляльных цэнтраў Мінска.

Сам Данькоў быў дэпутатам Мінгарсавета. А ў 2001 годзе нават спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Лозунг яго перадвыбарнай кампаніі быў такі: «Галасуйце за Данькова — будзе ўсё ў вас талкова».

Таксама Данькоў актыўна дапамагаў валанцёрам з «Эгіды», якія ратавалі жывёл. Сам Данькоў адзначаў, што ў яго дзве вышэйшых адукацыі, а таксама званне кандыдата навук і доктара філасофіі. Прадпрымальнік быў жанаты, у яго чацвёра дзяцей.

У 2012 годзе супраць Данькова завялі крымінальную справу, у выніку чаго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па 7 артыкулах, сярод якіх ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў і гэтак далей.

Сам Данькоў з абвінавачваннямі быў не згодны. Сваю віну не прызнаваў як на судзе, так і пасля вызвалення (за кратамі Юрый правёў больш за 7 год). Ён лічыў справу сфабрыкаванай і збіраўся абскарджваць рашэнне ў міжнародных інстанцыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША62

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША62

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць