Грамадства33

Камера 1 на 3 метры, прагулак няма, за акном пацукі. У якіх умовах трымаюць за кратамі Мікалая Статкевіча

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч падрабязна расказала «Радыё Свабода» пра тое, у якіх умовах цяпер утрымліваецца ў калоніі ў Глыбокім яе муж.

«Вымова, потым ШЫЗА, пасля пазбавілі перадачы»

«Лістоў ад Мікалая не было больш за месяц, практычна паўтара, — расказвае жонка Статкевіча Марына Адамовіч. — Ён спачатку знаходзіўся ў штрафным ізалятары, а пасля літаральна за некалькі дзён яму вынеслі сем, здаецца, спагнанняў. Вымова была, потым ШІЗА першы раз, пасля яго пазбавілі адзінай на год харчовай перадачы. Пасля спаткання пазбавілі, затым яшчэ два разы ШІЗА. Вельмі шчыруюць. Мікалай піша, што вельмі хацелі б яго «сплавіць» у крытую турму з калоніі».

Па словах Марыны Адамовіч, з гэтым могуць быць праблемы, бо Крымінальна-выканаўчы кодэкс не прадугледжвае пераводу з калоніі асаблівага рэжыму ў турму. Мікалай Статкевіч і так знаходзіцца ў камеры, і нават невядома, дзе ён будзе мець горшыя ўмовы ўтрымання. У выпадку пераводу ў крытую турму Мікалай Статкевіч мог бы трапіць у Гродна. Марына Адамовіч мяркуе, што трымаць такога «сур’ёзнага злачынцу» побач з цэнтральнай плошчай аднаго з самых пратэсных гарадоў Беларусі ўладам нявыгадна.

«Мікола для іх раздражняльнік, — кажа Марына. — Ён прагназуе, што налета значна пагоршыцца эканамічнае становішча, гэта непазбежна».

Пасля пераводу ў глыбоцкую калонію Мікалай Статкевіч патрабаваў змясціць яго ў адзіночную камеру ў якасці меры бяспекі ад пагроз, якія могуць ісці з боку адміністрацыі. У «адзіночцы» Статкевіч прабыў большую частку ўтрымання ў СІЗА. У выніку ў Глыбокім палітвязень будзе знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў выглядзе пакарання. Адміністрацыя распарадзілася пакінуць Статкевіча там на наступныя шэсць месяцаў.

«Камера мае тры нармальныя крокі ў даўжыню, як піша Мікола, і метр у шырыню, — расказвае Марына Адамовіч. — Ёсць нары, якія прышпільваюцца да сцяны ўдзень. Ёсць акно, яно знаходзіцца на ўзроўні зямлі. Паўпадвальнае памяшканне такое. Але можна, дзякуй богу, пісаць лісты».

«З'явілася свая «гаспадарка»

Пасля пераводу ў адзіночку Статкевічу выдалі ўсе нумары «СБ» і «Аргументов и фактов», якія назбіраліся па яго падпісцы з чэрвеня. Па словах Марыны Адамовіч, палітык быў «ачмурэўшы абсалютна» ад усіх навін, якія прачытаў за тры дні. Статкевіч іранізуе, што газета для пенсіянераў на тле «СБ» выглядае вяршыняй журналістыкі.

«Мікола піша, што ўжо адаптаваўся да малых памераў сваёй камеры, у яго ж шклянка заўсёды напалову поўная, — кажа Марына Адамовіч. — Піша, што затое ўсё пад рукой. На прагулкі яго адтуль не выводзяць. Хаця паўгадзіны прагулкі ў дзень яму абавязаныя прадастаўляць. Матывуюць тым, што прагулачныя дворыкі рамантуюцца. Усе адразу, я так падазраю. То Мікола, каб кампенсаваць адсутнасць фізічнай нагрузкі, дзве гадзіны на дзень ходзіць па сваёй камеры. Ну і яшчэ ён змяніў структуру сваіх штодзённых фізічных практыкаванняў. Бо ў такой камеры, шырынёй метр, нават махнуць рукой праблематычна. Піша, што мусіў прыдумаць новыя практыкаванні».

З забаваў у Міколы Статкевіча цяпер ёсць гульні з пацукамі, іх ён яскрава апісвае ў лістах да жонкі. Пацукі прыходзяць да акна камеры Статкевіча і чакаюць ад яго пачастункаў. «Гаспадарка» палітвязня налічвае ўжо цэлую пацучыную сям’ю.

«З'явілася свая «гаспадарка», — піша Мікола ў лісце да Марыны Адамовіч. — Уваход у аконную нішу з боку галоўнай пацучынай магістралі цяпер вельмі лёгкі. І спачатку па ежу наведваўся адзін тоўсты і важны пацук, які, не павітаўшыся і не папрасіўшы, проста правяраў, ці паклаў я яму што-небудзь за краты. Не дачакаўшыся і каб казырнае месца не прападала, гэты пацук прывёў туды дзевачку. Заляцанні скончыліся скандалам, і да мяне стала наведвацца толькі гэтая дзевачка — ахайная, з белымі бакамі і чорнай спінай. Яна і віталася, і прасілася, але я трымаўся, пакуль тая не прывяла з сабой сваё дзіцятка. Прыйшлося паддацца гэтай цынічнай маніпуляцыі. Цяпер яны прыходзяць пастаянна».

Фрагмент ліста Мікалая да жонкі

Прадуктовая перадача толькі праз год

Па словах Марыны Адамовіч, у сваёй невялікай камеры Мікалай Статкевіч будзе знаходзіцца як мінімум паўгода, бо ён не збіраецца адмаўляцца ад сваіх патрабаванняў. Статкевіч не хоча адбываць пакаранне ў агульнай камеры, бо не давярае адміністрацыям калоній і турмаў.

Лісты ад несваякоў да Статкевіча практычна перасталі прыходзіць з моманту пачатку вайны ва Украіне. У Глыбокім ён не атрымаў пакуль ніводнага такога паведамлення. Статкевіч адсвяткаваў там свой дзень нараджэння, аднак жонцы не вядома нічога пра тое, каб ён атрымаў ад некага віншаванні. Марына Адамовіч кажа, што пісаць палітвязням трэба працягваць, спрабаваць слаць заказныя лісты, пісаць скаргі, калі іх не будуць перадаваць адрасатам.

Адзін з фрагментаў ліста Мікалая Статкевіча на волю

«У мяне цяпер не будзе магчымасці зрабіць харчовую перадачу для Міколы, — кажа Марына Адамовіч. — У яго, паводле рэжыму, адна такая перадача на год. Ёсць яшчэ рэчавая, якой не могуць пазбавіць. Яна належыць любому вязню, незалежна ад рэжыму. Бліжэй да халадоў я паспрабую яму перадаць цёплыя рэчы за краты. Вопратку, сродкі гігіены. Цыгарэты нельга толькі, бо гэта ўжо ў харчовую перадачу ўваходзіць. Але Мікола не курыць, а ў адзіночцы каму ён іх будзе мяняць?»

Марына Адамовіч таксама дадае, што Мікалай мае магчымасць атаварвацца на адну базавую велічыню ў месяц (32 рублі. — РС). У жніўні ён купіў сабе на гэтыя грошы крыху цыбулі, алею і сушанай зеляніны.

Мікалая Статкевіча затрымалі 30 траўня 2020 года, калі ён разам з жонкай Марынай ехаў у цэнтр Мінска, дзе адбываўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на выбарах 9 жніўня 2020 года. 14 снежня 2021 года суддзя Мікалай Доля асудзіў Статкевіча на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

Напісаць Статкевічу можна на адрас: ПК № 13, 211791, Глыбокае, вуліца Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу.

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч: Пацучыная «гаспадарка» ўвесь час спрабуе вырасці

Каментары3

  • Пацук
    22.08.2022
    I нiкому гэта не цiкава...
  • Пацук
    22.08.2022
    I нiкому гэта не цiкава...
  • Жыве Беларусь!
    22.08.2022
    Уроды фашиские ,за каждое плохое слово и действие в отношении Миколая ответите десятикратно!

Цяпер чытаюць

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце кацяня выбегла на дарогу. Усе кіроўцы спыніліся і кінуліся ратаваць ВІДЭА

Сацыёлаг расказаў, ці супадае з настроямі грамадства жаданне Ціханоўскага зламаць рэжым4

Тату-мастаку з Гомеля, што жыве ў Польшчы, патрэбна дапамога. Некалькі месяцаў таму яму перасадзілі сэрца

«Яўрэй-сіяніст напаў на іранскае дзіця». У твітары істэрыя вакол фэйкаў пра беларуса, які напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце14

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»23

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць