У Мінску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку
Яго ранкам запрасілі на размову ў Фрунзенскі РУУС, паведамляе тэлеграм-канал царквы «Новае жыццё».

Апошнія два гады кожную нядзелю вернікі праводзілі служэнні на паркоўцы каля будынку царквы, які ў іх забрала ўлада.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Ганчарэнку будуць судзіць за «правядзенне сходу 18 верасня 2022 года».
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары