Свет11

Салман Рушдзі пасля нападу на яго часткова страціў зрок і не валодае адной рукой

Эндру Уайлі, агент 75-гадовага пісьменніка Салмана Рушдзі, аўтара рамана «Сатанінскія вершы»  паведаміў, што ягоны кліент страціў зрок на адно вока і не можа карыстацца адной рукой пасля нападу, які перанёс два месяцы таму. 

«[Яго раны] былі глыбокімі, але ён [таксама] страціў зрок на адно вока, — сказаў Уайлі. — У яго было тры сур'ёзных раны на шыі. Адна рука недзеяздольная, таму што нервы на руцэ перарэзаныя. І ў яго яшчэ каля 15 раненняў у грудзі і тулава. Такім чынам, гэта быў жорсткі напад», — сказаў уайлі.

Агент не ўдакладніў, ці знаходзіцца Рушдзі дагэтуль у бальніцы, сказаўшы толькі, што самае галоўнае, што пісьменнік будзе жыць.

Напад на пісьменніка, на якога за твор «Сатанінскія вершы» яшчэ ў канцы 1980-х была накладзеная фетва тагачасным іранскім аяталой Хамейні, быў зроблены 12 жніўня на мерапрыемстве ў адукацыйным цэнтры Chautauqua Institution у амерыканскім штаце Нью-Ёрк. Пісьменнік атрымаў нажавыя раненні ў шыю і жывот. Нападнік быў затрыманы, яму выстаўлена абвінавачанне ў замаху на забойства.

Чытайце таксама:

У Нью-Ёрку напалі на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударылі нажом у шыю

Каментары1

  • Per aspera
    24.10.2022
    Ясна, безумоўна, - жывем у час тэрарыстаў і тэрору. Бальшавікі і іх нашчадкі камуністы, нашчадкі камуністау - лукашысты і пуц;ністы - усё тэрарысты. Таксама ісламісты. Для іх Чалавек , Культура, Закон - усе пустыя гукі.

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць