Навука і тэхналогіі11

Viber нарэшце стварыў двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Распавядаем, як яе наладзіць — пакажыце гэта старэйшым людзям

Viber шмат гадоў з'яўляецца адным з самых папулярных мэсэнджараў сярод беларусаў, асабліва старэйшага веку. Але ў яго была вялікая загана — адсутнасць двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, якая дазваляла без праблемаў красці акаўнты на беларускіх сім-картах. Распавядаем, як яе наладзіць і абараніць як ваш акаўнт, так і акаўнты бацькоў, бабуль і дзядуль.

Крок 1. Адкрыйце Viber на смартфоне. Націсніце на кнопку «Яшчэ».

Крок 2. Націсніце «Налады», далей — «Канфідэнцыяльнасць» і «2-крок праверка».

Крок 3. Націсніце «Стварыць PIN-код».

Крок 4. Прыдумайце шасцізначны лічбавы код. Увядзіце яго, а пасля пацвердзіце.

Крок 5. Калі вы раней не пацвярджалі ваш email ці не ўводзілі яго, то давядзецца гэта зрабіць. Пасля ўводу адраса вам на email прыйдзе спасылка, якая дазволіць вам пацвердзіць адрас.

Крок 6. Пасля гэтага двухэтапная аутэнтыфікацыя будзе наладжаная. Цяпер, каб увайсці ў акаўнт, вам штораз давядзецца ўводзіць пін-код. Калі нехта паспрабуе яго падабраць, то ў яго будзе ўсяго пяць спробаў з адной прылады. Таму код мусіць быць даволі надзейны і не з'яўляцца, да прыкладу, вашай датай нараджэння.

Да «двухфактаркі» ад вайбера ёсць пытанні. Першае — чамусьці пароль павінен складацца толькі з шасці літар. Другое — чамусьці абавязкова прывязваць email.

Але, вядома, гэта вялікі крок наперад для Viber, які ўжо шмат гадоў запар лаялі за адсутнасць функцыі двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, магчымасць дадаць якую ўкаранілі ўсе канкурэнты кампаніі.

Каментары1

  • Aresa
    09.11.2022
    A nafiha?

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць