Навука і тэхналогіі66

Дэманстрацыя прататыпа «першай ў свеце штучнай маткі» выклікала абурэнне

EctoLife — футурыстычная канцэпцыя, якая прапануе бацькам «вырабляць» немаўлят з дапамогай штучных матак. «Элітны пакет» дазволіць людзям выбіраць узровень інтэлекту свайго дзіцяці, рост, колер валасоў, вачэй, фізічную сілу і нават тон скуры.

Выява: Youtube-відэа «EctoLife: The World’s First Artificial Womb Facility»

Гэтае відэа падобнае да сцэны з «Матрыцы»: шэрагі немаўлятаў, якія нараджаюцца ў «першым у свеце прыстасаванні — штучнай матцы», — які, як мяркуецца, можа інкубаваць да 30 000 дзяцей у год. Канцэпцыя з'яўляецца творам Хашэма Аль-Гайлі, прадзюсара, рэжысёра і «малекулярнага біёлага па прафесіі», як паведамляецца на яго сайце.

У задуме аўтара, піша Firstpost, бацькі могуць сачыць за ростам і развіццём свайго дзіцяці праз экраны, якія паказваюць даныя ў рэжыме рэальнага часу, і іх можна кантраляваць з дапамогай дадатку на тэлефоне. «Сістэма, заснаваная на штучным інтэлекце, таксама адсочвае фізічныя асаблівасці вашага дзіцяці і паведамляе пра любыя патэнцыйныя генетычныя адхіленні», — кажа Аль-Гайлі. Падчас «родаў» дзіця можна дастаць з капсулы простым «націсканнем кнопкі».

Аль-Гайлі лічыць, што штучная матка можа стаць рэальнасцю праз 10 гадоў, калі этычныя абмежаванні будуць знятыя. Ён кажа, што кожная асаблівасць, згаданая ў канцэпцыі, на 100 адсоткаў навукова абгрунтаваная і ўжо дасягнутая навукоўцамі і інжынерамі.

«Элітны пакет»

«Элітны пакет» дазволіць людзям «генетычна распрацаваць» эмбрыён перад імплантацыяй яго ў штучнае ўлонне.

Бацькі могуць выбраць узровень інтэлекту свайго дзіцяці, рост, валасы, колер вачэй, фізічную сілу і колер скуры.

«Дзякуючы інструменту рэдагавання генаў CRISPR-Cas 9, вы можаце рэдагаваць любую рысу вашага дзіцяці з дапамогай шырокага дыяпазону з больш чым 300 генаў», — гаворыцца ў заяве.

Патрэба ў штучнай матцы

Аль-Гайлі сцвярджае, што штучная матка можа «дапамагчы» краінам, якія сутыкнуліся з праблемай змяншэння насельніцтва, такім, як Японія, Балгарыя і Паўднёвая Карэя, сярод іншых, і дасць бацькам магчымасць мець дзяцей без цяжарнасці ці нават зачацця. Яна таксама накіраваная на тое, каб бясплодныя пары мелі магчымасць стаць бацькамі ўласных біялагічных нашчадкаў. Аўтар канцэпцыі лічыць, што гэтая тэхналогія можа стаць рашэннем для жанчын, якім выдалілі матку з-за раку або іншых фактараў.

Што кажуць спецыялісты 

Эксперты лічаць, што тэхналогія не такая ўжо і надуманая і можа стаць рэальнасцю ў блізкай будучыні.

Эндру Шэнан, прафесар акушэрства Каралеўскага каледжа Лондана, кажа: «З тэарэтычнага пункту гледжання гэта магчыма. Гэта проста пытанне забеспячэння належнага асяроддзя з палівам і кіслародам, і я сапраўды думаю, што тэхналогіі ёсць, каб можна было дасягнуць гэтага». Ён дадаў, што, калі справа даходзіць да антыцелаў, якія перадаюцца ад маці да немаўляці, адбываюцца «разнастайныя біяхімічныя і імуналагічныя рэчы, якія мы, напэўна, яшчэ не разумеем», дадаўшы, што гэта патрабуе дадатковых даследаванняў.

Прафесар Джойс Харпер, кіраўнік групы рэпрадуктыўных навук і грамадства Інстытута жаночага здароўя UCL, кажа: «Я не сумняюся, што ў нейкі момант большасць людзей будуць нараджацца шляхам ЭКА. І што гэта [EctoLife] будзе магчыма. У навуцы, я думаю, ніколі не трэба казаць ніколі».

Прафесар Харпер лічыць, што будучыя пакаленні будуць менш турбаваць этычныя пытанні. «Моладзь не мае тых ваганняў, якія ёсць у нас», — кажа яна.

Выява: Youtube-відэа «EctoLife: The World’s First Artificial Womb Facility»

Яна думае, што тэхналогія прыйдзе, але сапраўднае пытанне, якое варта задаць, палягае ў тым, ці хочуць людзі, каб такое было? «Я не сумняюся, што ў будучыні навука здолее стварыць штучны аналаг маткі чалавека, але пакуль ёсць шмат тэхнічных і сацыяльных праблем, якія мы павінны пераадолець», — кажа прафесар Харпер.

Прафесар Шэнан у сваю чаргу лічыць, што гэтыя этычныя бітвы былі ў значнай ступені вычарпаныя пасля з'яўлення ЭКА. «Калі дзеці з прабіркі з'явіліся ўпершыню, былі вялікія дэбаты і адмовы, але цяпер дзіця з прабіркі шырока прызнанае, — кажа ён. — Сурагатнае мацярынства цяпер таксама вельмі распаўсюджаная з'ява. У пэўным сэнсе вы проста просіце стаць сурагатам машыну, а не іншую жанчыну».

Аднак многія асуджаюць такі падыход з пункту гледжання этыкі. Ці не прывядзе гэта да масавай «вытворчасці» людзей для патрэб прамысловасці ці арміі, асабліва ў таталітарных дзяржавах? Ці не выкліча гэта «знечалавечванне чалавека»?

Каментары6

  • Проста жыхар
    18.12.2022
    Выглядае як пачатак сюжэту фільма "Гатака". Чур я буду Ітанам Хоўкам.
  • ...
    18.12.2022
    Вот редактирование генов, за исключением исправления дефектов, уже действительно неэтично. Правда, я не верю, что через десять лет эта технология выйдет за рамки лабораторий и персонализированного лечения.

    Также не решена проблема взаимодействия матери и ребенка во время вынашивания, возможно, не только антитела детям нужны., но физические ощущения. И смогут ли матери принять таких детей как своих собственных? Ведь роды запускают гормональный шквал, такой необходимый для создания психической связи.

    В общем, пока выглядит, как фантазии трансгуманистов, такие популярные лет 10 назад.
  • Лекаж
    19.12.2022
    решили проблему с  созданием дешевых послушных  рабов. а выдают за научное достижение.  

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць