Грамадства11

Двух украінцаў асудзілі ў Брэсце за «агентурную дзейнасць»

24 лістапада ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па справе за «агентурную дзейнасць» у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што, паводле версіі абвінавачвання, збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць, паведамляе «Вясна».

Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік

Грамадзян Украіны Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка асудзілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Было некалькі закрытых пасяджэнняў.

Пра вынік суда і сутнасць абвінавачвання стала вядома з прапагандысцкага фільма АТН «Контрразведка. Операции белорусского КГБ против спецслужб Запада и Украины», дзе ўзгадваюцца таксама палітвязні Дзяніс Івашын, Юрый Зянковіч, фігуранты справы АГСБ і іншыя.

Згодна з сюжэтам, украінцаў затрымалі на пункце пропуску Брэсцкай вобласці «Макраны» — яны ехалі на аўтобусе Львоў — Брэст. Дата затрымання не называецца, але, меркавана, гэта здарылася напачатку гэтага года. Згодна з версіяй абвінавачвання, па заданні Службы бяспекі Украіны яны збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.

Каментары1

  • даведка
    15.12.2022
    Называется фильм по титрам «Контрразведка. Охотники за шпионами»... Чуть не написал за «приведениями».

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць