Свет66

Прэзідэнт Грузіі: Саакашвілі не вызваляць нават з маім памілаваннем

Саламэ Зурабішвілі выступіла з заявай наконт рашэння суда па справе Саакашвілі.

Яна адзначыла, што не можа абмяркоўваць справядлівасць або несправядлівасць гэтага рашэння, аднак, паводле яе ацэнкі, гэтым рашэннем грузінскі народ быў прыгавораны да таго, каб хадзіць па замкнёным коле і застацца закладнікам гэтай сітуацыі.

Прэзідэнт Грузіі заявіла, што Саакашвілі не можа быць вызвалены нават у выпадку памілавання, бо яго абвінавачваюць яшчэ па трох справах.

«Усе павінны перастаць спекуляваць і гуляць з будучыняй гэтай краіны, узяць на сябе адказнасць і перастаць псаваць яе імідж. Гэтае пытанне трэба прыбраць з палітычнага парадку дня Грузіі і даць гэтай краіне магчымасць дыхаць, жыць, развівацца і атрымаць статус ганаровага кандыдата ў Еўрасаюз!» — адзначыла Зурабішвілі.

6 лютага гарадскі суд Тбілісі не задаволіў хадайніцтва адвакатаў зняволенага экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі аб датэрміновым вызваленні па стане здароўя.

Каментары6

  • Лол
    08.02.2023
    Саакашвіллі яшчэ да пасадкі казаў, што ў Грузіі яго каманда паспела зрабіць шмат рэформаў, але некалькі вялікіх рэформаў яны зрабіць не паспелі. І адна з іх судовая. Для беларусаў гэта ўрок, што пазбаўленне ад дыктатуры, гэта не выбары новага прэзідэнта, а ў першую і галоўную чаргу, гэта кардынальныя глыбокія рэформы ва ўсіх сферах функцыянавання дзяржавы. Бо калі спыніцца на паўдарогі, то дыктатура цябе дагоніць ізноў.
  • Woodoo Cult
    08.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Хінкаліна
    08.02.2023
    Пакуль народ Грузіі не пазавіцца ад Іванішвілі і расейскіх агентаў у выглядзе Грузінскай Мары, не можа быць і гаворкі пра нейкую еўраінтэграцыю.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жодзінец палюбіў чужыя машыны: не мог прайсці міма, каб не выцягнуць магнітолу ці хаця б не пакатацца. Канец хобі паклалі УСУ9

У Беларусі ўпершыню прайшоў чэмпіянат па выдаленні ўвагнутасцей з аўто1

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе5

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць