Свет1111

Сорас: Перамога Украіны будзе спрыяць распаду Расійскай імперыі

Амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас заявіў, што перамога Украіны ў вайне супраць Расіі будзе спрыяць распаду апошняй як імперыі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе liga.net.

Джордж Сорас. Фота: AP

Паводле яго слоў, да кастрычніка 2022 года Украіна перамагала на полі бою, аднак затым Расія пры дапамозе Ірана пачала ўжываць беспілотнікі і абстрэльваць ракетамі крытычную інфраструктуру, што прымусіла Кіеў заняць абарончую пазіцыю. Ён адзначыў, што войска Расіі знаходзіцца ў адчайным становішчы, яно дрэнна кіраванае, абсталяванае і дэмаралізаванае, а таму Уладзімір Пуцін пачаў больш актыўна выкарыстоўваць групу «Вагнер», што прынесла Крамлю некаторыя поспехі.

Сорас заяўляе, што прэзідэнты Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн пагадзіліся, што адзіны спосаб скончыць вайну — гэта перамога Украіны.

«Пуцін загадаў Прыгожыну атрымаць перамогу да гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага. Ён спрабуе акружыць украінскіх абаронцаў горада Бахмута, дзе мае колькасную перавагу. Магчыма, яму гэта ўдасца, але я лічу гэта малаверагодным, таму што ўкраінская армія аказвае моцны супраціў, і як толькі Украіна зможа прымяніць абяцаную зброю, усё зменіцца», — заявіў мільярдэр.

Бізнэсовец мяркуе, што Украіна мае акно магчымасцяў вясной, каб правесці контрнаступленне з дапамогай заходняга ўзбраення — гэты наступ украінскіх воінаў павінен вызначыць лёс поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

«Краіны былога СССР з нецярпеннем чакаюць паражэння расіян ва Украіне, таму што хочуць адстаяць сваю незалежнасць. Гэта азначае, што ўкраінская перамога будзе спрыяць распаду Расійскай імперыі. Расія больш не будзе ўяўляць пагрозу для Еўропы і свету», — рэзюмаваў ён.

Каментары11

  • Снид
    17.02.2023
    Я никогда не прощу россиян за то, что мне приходится соглашаться с с*росом...
  • Мойша
    17.02.2023
    Захад павінен разумець, што ў выпадку паразы Ўкраіны помста расеі захаду за падтрымку Ўкраіны ня будзе ведаць межаў, расея знішча і закатуе заходнюю цывілізацыю ў самым сапраўдным сэнсе гэтага слова, таму эўрапейцы мусяць ясна разумець: або перамога Ўкраіны або смерць Эўропы, смерць мільёнаў эўрапейцаў - вось і ўвесь выбар!
  • Беня
    17.02.2023
    Хотеть и мочь - разные стороны старческого желания.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць