кожны чалавек нясе адказнасць толькі за ўласныя ўчынкі і прынятыя рашэнні, з якімі ён ідзе па жыцці. усе спробы навязаць "калектыўную адказнасць" нейкім народам ці супольнасцям людзей - гэта праява саўковасці і недаразвітасці мыслення
жнівень
08.03.2023
Сумняюся, што беларусы гатовыя да прызнання маральнай віны за Лукашызм. За тое, што былі внеполітікі, за тое, што сябравалі з ябацькамі, за тое, што заплюшчвалі вочы на фальсіфікацыі, бо гэта ж начальнік фальсіфіцыраваў і сварыцца не трэба. За тое, як здавалі апазіцыянераў губазіку, баючыся застацца без прэміі, за тое, як фальсіфікавалі, баючыся звальнення, за тое, што хавалі і прычмоківалі з рук Лукашэнкі гасцінцы, купленыя на гэную крывавую расейскую нафту. Кожны мог зрабіць на 20% больш, але не зрабіў. Уставіць слаўцо па-беларуску. Раз на год у краме папрасіць кілбасу вэнджаную, а не колбасу вяленую.Але не зрабілі і сваёй памяркоўнасцю і бесхрыбетнасцю ператварылі свой дом у філіял ада, найгоршы рэжым на планеце. Чаму у Расейцаў не калечаць настолькі масава, як у Беларусі? Можа таму, што баяцца таго, на што здольная пьяная матрасня, а беларус - сагнецца нават не пад дубінкай, а ад страху як бы чаго не выйшла.
Dzianis
08.03.2023
жнівень, а потым будзеш здзіўляцца, чаму гэта "народзец" мог, але не зрабіў. бо такія як ты навязвальнікі віны і аматары прысаромець яшчэ ў 1994-м годзе адбілі ў народа жаданне ісці за вамі. то "па-беларуску з памылкамі гаворыце", то "гісторыі не ведаеце", то яшчэ што. вялізная колькасць людзей у 2020-м годзе прачнулася або нават перайшла з "таго" боку на бок праўды, а некаторыя, замест таго каб іх падтрымаць, пачалі вось гэтае гаўно ліць у стылі "а дзе вы былі раней, чаму вы так доўга спалі, ах вы такія сякія"
жнівень
08.03.2023
Dzianis,
Каб доктар Сайкоў дапамог, трэба прызнаць сабе пьяніцай, не піць тры тыдні і прыйсці да Сайкова вымытым. Яшчэ цяжэй далучыцца да ананімных алкаголікаў. Тры разы на тыдзень і некалькі гадоў каяцца : "я алкоголік, я невылечна хворы".
Цудаў не бывае.
Dzianis
08.03.2023
жнівень, у аматараў калектыўнай адказнасці логіка працуе так, што ў сям'і, дзе ёсць алкаголік, алкаголікамі павінны прызнаць сябе ўсе чальцы сям'і. а калі ён яшчэ і пабіў кагосьці "па сіньке" ці нешта скраў - усе чальцы сям'і разам з ім павінны адсядзець
Авохці
08.03.2023
Dzianis, дзеці не мусяць, але жонка безумоўна нясе сваю частку адказнасці за сям'ю.
жнівень
08.03.2023
Dzianis, а што члены сям'і паспрабавалі зрабіць? Да Сайкова звяртацца прапаноўвалі, ці гэта вось "как я с такім мужіком, который в гостях не выпьет в гості пойду". Ці можа на чарлік давалі пяць рублёў, каб толькі адвязаўся. Да ўчастковага звярталіся? Да начальніка хадзілі прасіць не увольняць? Не прапаноўвалі. Давалі на крыжачок. Да начальніка хадзілі, а да ўчастковага не хадзілі. Сорамна. А каля піўнухі бяжаць забіраць, пакуль зарплату не прапіў - не сорамна. Ці яшчэ лепей, купляць 0.7 самой, каб толькі дома піў, а не з дружкамі, бо на работу не пойдёт.
не такі як ёсць
08.03.2023
Большасць беларусаў не атаясамляюць сябе ні з лукой ні з губазікам ні з іншымі прыкарытнымі, таму і не хочуць несці адказнасць за іх учынкі.
Магчыма ўсё было б інакш калі б не 2020 год, але ён быў і хоць мы безумоўна прайгралі барацьбу за сваю краіну, але мы выйгралі барацьбу за сваё сумленне.
Але трэба прызнаць што 25-30 адсоткаў краіны падтрымліваюць абодвух састарэлых маньякаў, хапае такіх і ва Украіне, Польшчы, Нямеччыне і гэтак далей. Безумоўна тыя хто хоць неяк дапамагаў маскалям ваяваць ва Украіне мусяць за гэта адказаць, і не прыкрыюцца яны ані клятвай Гіпакрата, ні крэдытамі на кватэру, ні ''я же не знал''.
Асабіста я не веру ў пакаянне але веру ў пакаранне. А тое што адбывалася ў Нямеччыне з аднаго боку і добра, бо ніхто ніколі ў гісторыі гэтага света не зрабіў больш для загладжвання сваёй віны, але ў той жа час выхаваў пакаленні людзей з комплексам гэтай самай віны якія нават думаць баяцца каб даць адпор рашцы, якую даўно трэба паставіць на месца. У хуткім часе гэта наўпрост прывядзе да з'яўлення новай плыні правых немцаў.
І калі беларусы, якія проста цяпер і так досыць забітыя і запалоханыя, будуць выхоўвацца з пачуццём нейкай калектыўнай адказнасці, то нічога добрага з гэтага не атрымаецца, давайце ўжо ўспомнім хто мы на самой справе.
Калі мы не трываем, то не трываем ні ад каго.
Авохці
08.03.2023
не такі як ёсць, не атаясамліваюцца з лукой? Як міла. Але чым гэта адрозніваецца ад пачуццяў паваенных немцаў, якія таксама галасавалі "за всё харошае" і ўсю вайну толькі й абараняліся ад "капіталістычна-бальшавісцка-жыдоўскіх агрэсараў"?
Не, хлопчыкі, або мы эвалюцыянуем да ўзроўню розуму і адказнасці дарослага чалавека, або жывем ардынскімі халопамі, як апошнія 250 год.
не такі як ёсць
08.03.2023
Авохці, адрозніваецца тым, што ў нас быў 2020 год, а ў немцаў часоў трэцяга Рэйха яго не было. Не ўважліва чытаеце.
Авохці
08.03.2023
не такі як ёсць, Дзякуй, але я не пытаўся, чым адрозніваюцца немцы ад чаркашкварачнікаў. Я пытаўся, чым адрозніваюцца іхнія пачуцця (не)віны. Нічым, абедзьве групы "нівінаватыя". Абедзьве групы нібы дзеці без дарослых.
Што да выбараў, то беларусы луку ня толькі абралі, але і шмат гадоў падтрымлівалі яго палітыку, працуючы на рэжым, і адракаючыся ад сваіх каранёў дзеля маскоўскіх нафтагрошай. Нібыта "абудзіліся" ў 20-м пад прамаскоўскіх кандытатаў, але хутка заснулі ізноў, адразу як знікла павестка. Я не бачу ня толькі ўздыму грамадаства, але й якаснай перамены ў настроях.
не такі як ёсць
08.03.2023
Авохці, пачуцці? 😂 не, я такімі тонкімі матэрыямі не разввжаю. Я знаю, напрыклад, што ніводная развітая краіна не прызнала выбары ў Беларусі, як і беларускае грамадства, таму вусаты і ўсе прыкарытныя не прадстаўляюць беларускі народ, але для вашых разважанняў такая рэч як факты - дробязь. Што ж да падтрымкі улады, то безумоўна, пратэсты 94-2000, 2005, 2010, 2020 канешне ж пацверджваюць вашую кропку гледжання. 🤦🏻♂️ Але ж Бог з імі, дадавайце тады ў наш калектыў адказных і ўкраінцаў, як людзей якія да апошняга падтрымлівалі вусатага і маральна і грашыма. Як ніяу самы папулярны палітык ва Украіне ў 2021 годзе, гандлёвыя зносіны і ўсялякае такое
Авохці
09.03.2023
не такі як ёсць, як жа не разважаеце пра пачуцці? вы ж пішаце "не атаясамліваюць сябе з лукой". Думаеце, немцы атаясамлівалі сябе са злачынцамі? Вермахт вунь нават апраўдалі ў Нюрнбэргу. Але ў выніку адказвала ўся нацыя.
Безумоўна, народ Беларусі (я не пішу "беларусы", бо свядомых беларусаў у нас меншасць) нясе адказнасць за луку. Тыя папярэднія пратэсты, што вы пералічылі, былі маргінальнымі і ў вялікай ступені прамаскоўскімі. Да 2020-га "населеніе" лёгка абменьвала свабоды на маскоўскія грошы і маскоўскі тэлевізар. Большасць гэтых рускамірных мелі сваякоў або знаёмых у гестапа ці іншых уладных установах і не саромеліся карыстацца з гэтага. Рука мыла руку. Пратэсты, інспіраваныя крамлёўцамі ў 20-м, былі першымі масавымі, і таму бязглуздымі. А ўвесь час да і пасля "населеніе" дабраахвотна працавала і працягвае працаваць на ўмацаванне рэжыму і пашырэнне русского міра. Так што нінада шукаць вінаватых недзе яшчэ. Мы тут не дзеці.
Украінцы, вядома ж, маюць сваю долю віны, як і западнікі, але ў параўнанні з абыякавасцю і каларабанцтвам самога "народу" гэта малаважная дробязь. Тым жа ўкраінцам, напрыклад, яна ў свой час не перашкодзіла.
не такі як ёсць
09.03.2023
Авохці, я не разумею, а вы як лічылі: атаясаміць=ЯМыЛукашэнка?)) Любая ўлада ў любой краіне прадстаўляе волю большасці народа, таму народ нясе адказнасць за яе дзянні, але гаворка пра абраную ўладу. У нашым выпадку ў 20 годзе ўлада ў краіне была захоплена чальцамі злачыннай групіроўкі на чале з вусатым і фактычна і юрыдычга, а цягнуць да адказнасці людзей толькі за тое, што ў іх не атрымалася зрынуць дыктатара - 🤷. Беларусь на сёння не мае ўлады і гэта юрыдычны факт, а мараль…. УСУ часам бяруць у палон на вайне ва Украіне людзей якія ім адказваюць па-украінску.
Авохці
09.03.2023
не такі як ёсць, а якая розніца, абраная ці не абраная? Тым больш, што хто дапамагаў Лукашэнку падкручваць вынікі, калі не той жа самы "народ"? Амаль у кожнага ёсць знаёмая вучылка, якая займалася мухляжом у складзе камісіі, але ці шмат знаёмых пыталася ў яе пра крадзеж галасоў? Все всё понімалі.
Амаль 30 год народ спакойна жыве пад злачыннай уладай і расейскім тэлевізарам, і не надта задумваецца пра свой у гэтым удзел, пра агульны лёс ці там пра цывілізацыйны шлях. Памятаеце ціханоўскае "не заставляйце меня делаць цівілізацыонный выбар"? Вось гэта яно. Праблема не ў бязглуздай лідарцы, а ў тым, што большасць "народу" гэтай дзікасці нават не разумее. А шо такова?
Вядома ж, пакуль дарослыя людзі звонку не дашлюць дзецям крымнашаўца або газпромаўца, каб натхніць на пратэсты. Тады канешне пачынаецца эмацыянальны бязглузды русскій бунт бяз мэты. НА-ДА-ЕЛ! НА-ДА-ЕЛ! На мінімалках, да панядзелка, бо на працу.
А ў расейцаў былі хабараўскія пратэсты. Ці гэта нейкім чынам значыць, што сённяшнія расейцы лепшыя за тагачасных немцаў?
не такі як ёсць
08.03.2023
Авохці, Вы не бачыце розніцы паміж пратэстамі, якія прайшлі па ўсёй краіне супраць фальсіфікацыі на выбарах і пратэстамі ў адным горадзе супраць узбуджэння крымінальнай справы ў адносінах да губернатара. 🤦🏻♂️
Авохці
09.03.2023
не такі як ёсць, а ў чым прынцыповая розніца, дазвольце запытацца? Тыя ж самыя бязглуздыя хаджэнні натоўпу пад шалапаватымі лозунгамі пры адсутнасці суб'ектнасці ці візіі будучыні. У Беларусі масавейшыя, а ў Хабараўску даўжэйшыя па часе.
Памятаеце дзіцячую кніжку "Празднік непослушанія"? Вось гэта яно й было ў абодвух выпадках, нажаль.
не такі як ёсць
09.03.2023
Авохці, розніца ў тым што беларусы пратэстуюць супраць падманных выбараў і не прызнаюць вусатага легітымным прэзідэнтам. Мяне па-праўдзе бянтэжыць вашае пытанне
Авохці
09.03.2023
не такі як ёсць, дык і хабараўцы гэтак жа сама "адстойвалі" свой дэмакратычны выбар, выходзячы супраць цэнтру пад рэгіянальнымі сцягамі.
Сапраўды не бачу вялікай розніцы. Абедзьве групы спрабавалі "дэмакратызаваць" русскій мір. Што, вядома ж, было і ёсць невыканальнай задачай.
Прабачце, што кажу непрыемныя для вас рэчы. Але нехта ж мусіць гэта рабіць, ці не так?
Авохці
09.03.2023
не такі як ёсць, прадублюю адказ, які чамусьці не прайшоў. У Хабараўску гэтак жа сама хадзілі дзеля абароны свайго дэмакратычнага выбару і нават пад "рэгіянальнымі" сцягамі, як у Менску. І пад заклікі Каца, таксама.
Тобок абедзьве групы пратэстоўцаў імкнуліся вырашыць прынцыпова невырашальную задачу: "дэмакратызаваць" русскій мір, не пазбаўляючыся яго. У нашым выпадку гэта найбольш фатальны і трагічны аспект.
Dzianis
08.03.2023
Авохці, па-першае немцы ў 1930-х сапраўды выбралі НСДАП на парламенцкіх выбарах (дзе сапраўды лічылі галасы), што ўжо адрознівае іхнюю сітуацыю ад сітуацыі беларусаў у найноўшай гісторыі. так, беларусы луку таксама адзін раз выбралі на сапраўдных выбарах, але гэта рабіла іншае пакаленне і ў іншых умовах, а больш нармальных выбараў у нашай краіне з таго часу не было.
ну а па-другое, НСДАП на парламенцкіх выбарах у Германіі 1933 года атрымала менш за 50% галасоў выбаршчыкаў. іншыя партыі разам узятыя атрымалі болей за 50% галасоў. што кажа аб тым, што больш за палову насельніцтва тагачаснай Германіі, якое мела права голасу, былі супраць нацыстаў на пачатку 1930-х. далей запалохванне, прапаганда і іншыя брудныя рэчы магчыма павысілі гэты працэнт
Трэба адрозніваць беларусаў і тутэйшых
08.03.2023
Што беларусы маглі зрабіць, калі большасць насельніцтва -- тутэйшыя зомбі, якія гадуюцца расейскім тэлевізарам/інтарнэтам і штодзённа абіраюць ды пашыраюць вакол сябе русскій мір? Нічога. Хіба не папярэджваў Пазьняк тутэйшых расейскай мовай яшчэ ў 94-м?
Таму беларусы віны не нясуць, хіба толькі фармальную палітычную, разам з астатнімі. А рускамірныя -- абавязкова.
maple
08.03.2023
Оккупированная страна не несёт ответственности за действия оккупантов на её территории.
Авохці
08.03.2023
maple, а хто канкрэтна акупант? І ці існаваў у грамадстве значны яму супраціў?
Кто тут сжёг МАЗ, МЗКТ?
09.03.2023
Здесь нет Клауса Филиппа Мария Шенка графа фон Штауффенберга?, не говоря уже о Шарле Андре Жозеф Мари де Голле и «Сражающаяся Франция» — «Свободная Франция»? Или минимально - Армии Владислава Альберта Андерса?
Писториус
09.03.2023
из всего прочитанного можно сделать один вывод режим гитлера был гуманнее комуняцкого. режим гитлера осудили, а комуняки продолжают свое дело как и прежде.
Гэты філосаф пісаў пра віну краіны-агрэсара і тое, хто павінен несці адказнасць. Яго развагі маюць значэнне і для нас
Кожны мог зрабіць на 20% больш, але не зрабіў. Уставіць слаўцо па-беларуску. Раз на год у краме папрасіць кілбасу вэнджаную, а не колбасу вяленую.Але не зрабілі і сваёй памяркоўнасцю і бесхрыбетнасцю ператварылі свой дом у філіял ада, найгоршы рэжым на планеце. Чаму у Расейцаў не калечаць настолькі масава, як у Беларусі? Можа таму, што баяцца таго, на што здольная пьяная матрасня, а беларус - сагнецца нават не пад дубінкай, а ад страху як бы чаго не выйшла.
https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/311100
Тобок абедзьве групы пратэстоўцаў імкнуліся вырашыць прынцыпова невырашальную задачу: "дэмакратызаваць" русскій мір, не пазбаўляючыся яго. У нашым выпадку гэта найбольш фатальны і трагічны аспект.
ну а па-другое, НСДАП на парламенцкіх выбарах у Германіі 1933 года атрымала менш за 50% галасоў выбаршчыкаў. іншыя партыі разам узятыя атрымалі болей за 50% галасоў. што кажа аб тым, што больш за палову насельніцтва тагачаснай Германіі, якое мела права голасу, былі супраць нацыстаў на пачатку 1930-х. далей запалохванне, прапаганда і іншыя брудныя рэчы магчыма павысілі гэты працэнт