Грамадства1010

МЗС апусцілася ў афіцыйных каментарах на ўзровень мемаў 

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў сённяшні заклік дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Слоў яму не хапіла, у ход пайшлі больш моцныя аргументы.

Анатоль Глаз

У асуджэнні санкцый Глаз, як звычайна апошнія гады, трымаецца развязнага, падкрэслена недыпламатычнага стылю, які замежнапалітычнае ведамства рэжыму Лукашэнкі цалкам пераняло ад сваіх расійскіх калег пасля таго, як стала зразумела, што пра нейкія дыпламатычныя здзяйсненні на заходнім кірунку можна забыцца.

У канцы заявы ўвогуле змешваецца боб з гарохам: «На наступным тыдні беларусы будуць успамінаць сапраўды трагічную для нашай краіны і сімвалічную для ўсяго еўрапейскага рэгіёна дату — 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. Вось усе разам і паглядзім, якую заяву зробяць еўрапарламентарыі з гэтай нагоды».

Але найбольш цікава, якім чынам Глаз праілюстраваў заяву ад імя МЗС цэлай краіны ў афіцыйным акаўнце ведамства. 

Магчыма, у МЗС перакананыя, што такія падыходы дыскрэдытуюць не тых, хто іх прымяняе, а тых, каму яны адрасаваныя.

Каментары10

  • Абу
    15.03.2023
    Школа лукашэнкаўскай дзіпламатыі. У адказ на рэзалюцыю Еўрапарламента МЗС выклікаў прадстаўніка ЕС і ў ганаровай абстаноўцы наклаў перад ім кучу.
  • шо ж це коіться
    15.03.2023
    мэм 2013 году))))
  • ром
    16.03.2023
    шел 29 год дыктатуры....а апазицыйнае выданне загаварыла што МЗС дыскрэдэтуе само сябе з-за мэма))
    а шо 28 гадоу не дыскрэдытавала??
    а ну да... у 2015-2017 на НН Лука чуть ли не батька-бандэра быу))

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць