З'явіўся трэйлер расійскага серыяла пра Уладзіміра Мулявіна
-
20.03.2023наш малы рос у тым ліку на відэа-канцэртах Песняроў, хоць мы прыхільнікі заходняй цяжкой музыкі ў асноўным, але вось
ёсць хатняе відэа, дзе малы (9 месяцаў яму тады было - ён рана навучыўся стаяць) адплясваў, смяяўся і пляскаў у далонькі пад "Касiў Ясь канюшыну"
дзеці не могуць памыляцца ў выбары:/ -
20.03.2023Чарговае расійскае серыяльнае мыла для хатніх гаспадынь. Не раю глядзець.
-
20.03.2023Рускі чалавек Уладзімір Мулявін зрабіў для беларускасці болей, чым усе адраджэнцы разам узятыя. Пры гэтым ціха-моўчку і не з'ехаў ні ў сваю Расіі, ні ў Польшчу, ні ў Штаты, хоць у Амерыцы Песняры былі.Я некалі даўно (не памятаю кали) быў на канцэрце тады яшчэ Лявонаў (так яны зваліся) у ДК МТЗ у Мінску, і ў другім аддзяленні яны гралі і спявалі Ob-La-Di, Ob-La-Da The Beatles на ангельскай мове. Час быў такі. Савецкі зваўся.
-
21.03.2023Anatol Starkou, Пра Мулявіна вы пішаце: «Пры гэтым ціха-моўчку і не з'ехаў ні ў сваю Расіі, ні ў Польшчу, ні ў Штаты...» І тым ня менш вы пішаце сваю крытыку на іншых з Амэрыкі, дзе жывяце, бо з'ехалі зь Беларусі й адмаўляецеся вяртацца.
-
21.03.2023У гэтым няма сэнсу..., вот не надо нам этого старпера сюда, своих старых идиотов хватает выше крыши
-
20.03.2023Вось так, Скарыну - літоўцам, Касцюшку - палякам, Мулявіна - маскавітам.
-
22.03.2023а ў нас што?
чорная дыра? -
23.03.2023буркун,Отличный комментарий. Список можно продолжать долго!
-
21.03.2023Глянуў гэнны трэйлер -- абрыдлыя морды з серыялаў ртр. Фу, брыдота. Што, людзей не хапае ці як??? Навошта адныя і тыя ж ?
-
23.03.2023хіба ,Берут пример американских друзей
-
21.03.2023Неправільна пісаць, што серыял расійскі. Спраўджвацце крыніцы
https://www.kino-teatr.ru/kino/movie/ros/144814/annot/
серыял наўрад ці калі пагляджу. даўно не гляджу кіно - нецікава. мо паглядзіць муж? ён хадзіў у адну школу з дзецьмі Мулявіна. успамінае (муж), як ладзіліся выступы Песняроў проста ў двары школы... успамінае з цеплынёй...