Грамадства1010

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская адрэагавала на навіну пра размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі.

Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

«Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, забраў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі», — напісала Ціханоўская.

Паводле яе, Лукашэнка парушаў Канстытуцыю кожны раз, калі ішоў супраць волі народа і саджаў людзей у турму па палітычных прычынах.

«Год таму ён чарговы раз пайшоў супраць фундаментальнага патрабавання народа і парушыў Канстытуцыю, пазбавіўшы Беларусь нейтральнага і бязʼядзернага статусу. І цяпер мы бачым, для чаго — каб дагадзіць Пуціну і ягоным планам размяшчэння ядзернай зброі.

Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Зараз праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны вайсковы абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш чым дзевяці мільёнам чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі.

Прапаганда можа як заўгодна тлумачыць тое, што адбываецца. Але сутнасць простая: 27 гадоў у Беларусі не было ядзернай зброі, а зараз яна вернецца. Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, адкідаюць нас на тры дзесяцігоддзі назад. Якая яшчэ нагода патрэбная, каб будаваць новую сістэму бяспекі рэгіёна?» — піша Ціханоўская.

Каментары10

  • Anatol Starkou
    26.03.2023
    Справядлiвы, А Лукашэнка геній у беларускай палітыцы © Anatol Starkou.
  • Голос правды
    26.03.2023
    Справядлiвы, да, он умел пустить пыль в глаза. В Европе очень не многие политики видели настоящую его гримасу, спрятанную до поры за маской человеческого вида.
  • Проста жыхар
    26.03.2023
    Справядлiвы, ужо не інцірэсна.
    Ды і вы вырвалі з кантэксту. Калі супаставіць тую прамову з сучаснасцю, то атрымліваецца, што ўжо не "мудрый", бо не зрабіў таго, што ад яго спадзяваліся атрымаць.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць